Ёзэф Леапольд Звонарж | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 22 студзеня 1824[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 23 лістапада 1865[1][5][6] (41 год) або 22 лістапада 1865[4][7] (41 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сухоты |
Месца пахаваньня | |
Занятак | кампазытар, пісьменьнік, музыказнаўца, музычны пэдагог, настаўнік |
Навуковая сфэра | музыка[1] і музычная адукацыя[d][1] |
Жанры | клясычная музыка і опэра |
Ёзэф Леапольд Звонарж (па-чэску: Josef Leopold Zvonař; 22 студзеня 1824 — 23 студзеня 1865) — чэскі кампазытар, музыказнаўца і музычны пэдагог.
Скончыў Праскую школу арганістаў, вучань Карла Франца Піча. Адразу па заканчэньні курсу быў прыняты асыстэнтам, а затым і выкладчыкам, сярод яго вучняў быў, у прыватнасьці, Антанін Дворжак. У 1856—1858 гг. узначальваў школу, затым у 1860 г. заняў месца дырэктара Сафійскай акадэміі — жаночай музычнай навучальнай установы.
Найбольшае значэньне маюць музыказнаўчыя працы і навучальныя дапаможнікі Звонаржа, асабліва ў галіне гармоніі, шмат у чым піянэрскія для Чэхіі, — перш за ўсё, «Дапаможнік да лёгкага складаньня ужытных кадэнцыяў» (па-чэску: Navedení k snadnému potřebných kadencí skládání; 1859), якое згуляла важную ролю ў фармаваньні чэскай музычнай тэрміналёгіі. Апублікаваў цыкль з васьмі артыкулаў «Слова пра чэскія народныя песьні» (па-чэску: Slovo o českých národních písních; 1860) і чатырохтомнік апрацовак чэскіх народных песень «Чэскія музычныя помнікі» (па-чэску: Hudební památky české; 1862—1864). Аўтар нявыдадзенай і не пастаўленай опэры, царкоўнай музыкі, шматлікіх песень.