Іван Сулім | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 4 траўня 1989[1] (35 гадоў) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 64 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гомельскі досьледны лясгас[d] | |
Нумар | 17 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2010 | Гомель | 5 (0) |
2009 | → ДБК-Гомель[d] | 11 (0) |
2010 | → ДБК-Гомель[d] | 7 (0) |
2011—2012 | СКВІЧ | 45 (0) |
2013—2014 | Рэчыца-2014 | 56 (1) |
2015 | Гомель | 19 (0) |
2016—2017 | Славія Мазыр | 29 (0) |
2018 | ЮАС | 9 (0) |
2022— | Гомельскі досьледны лясгас[d] | 35 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Іва́н Сулі́м (нарадзіўся 4 траўня 1989 году, Гомель, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Лясгас».
Выхаванец клюбу «Гомель», доўгі час гуляў за дубль гэтага клюбу. У сэзоне 2007 году двойчы зьяўляўся на полі ў асноўнай камандзе ў матчах Найвышэйшай лігі. У 2009 і 2010 гадох другую палову праводзіў у арэндзе ў гомельскім ДБК. З 2011 па 2012 год выступаў у першай лізе за менскі СКВІЧ, а потым за «Рэчыцу-2014». У гэтых клюбах трывала выступаў у асноўным складзе.
Са сьнежня 2014 году трэніраваўся разам з «Гомелем». У лютым 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[3]. 10 красавіка 2015 году выйшаў у асноўным складзе клюбу ў хатнім матчы 1 туру супраць «Белшыны», на пляцоўцы правёў 69 хвілінаў. У лютым 2016 году перайшоў у мазырскую «Славію»[4]. У пачатку 2018 году выступаў за клюб ЮАС[5], які пакінуў у ліпені 2018 году[6].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 |
Славія Мазыр | 2016 | Найвышэйшая ліга | 22 | 0 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 | |
ЮАС | 2018 | Першая ліга | 9 | 0 |