Іван Ігнатавіч Якубоўскі | ||||||||||
25 сьнежня 1911 (7 студзеня 1912)[4] — 30 лістапада 1976[1][2][3][…] (64 гады) | ||||||||||
Вальтэр Ульбрыхт, Гайнц Гофман і Іван Якубоўскі (справа) | ||||||||||
Месца нараджэньня | в. Зайцава, Горацкі раён Магілеўскай вобласьці, Расейская імпэрыя | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Масква, СССР | |||||||||
Род войскаў | танкавыя войскі | |||||||||
Званьне | Маршал Савецкага Саюзу | |||||||||
Узнагароды | | |||||||||
Іван Ігнатавіч Якубоўскі (7 студзеня 1912, в. Зайцава Горацкага раёну Магілеўскай вобласьці — 30 лістапада 1976) — маршал Савецкага Саюзу, двойчы Герой Савецкага Саюзу[5].
Нарадзіўся 7 студзеня 1912 году ў вёсцы Зайцава Горацкага раёну Магілеўскай вобласьці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Аршанскім пэдагагічным тэхнікуме. Чалец ВКП (б)/КПСС з 1937 году.
У гады Другой сусьветнай вайны камандзір 91-й асобнай танкавай брыгады 3-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Ўкраінскага фронту; намесьнік камандзіра 6-га і 7-га гвардзейскіх танкавых корпусаў, палкоўнік.
Генэрал арміі (27 красавіка 1962). Маршал Савецкага Саюзу (12 красавіка 1967). Узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сьцягу, 2 ордэнамі Суворава 2-й ступені, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» 3-й ступені, мэдалямі, замежнымі ўзнагародамі. Герой Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі (ЧССР) (28 красавіка 1970). У 1967—1976 гадох зьяўляўся Галоўнакамандуючыя Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі краінаў Варшаўскай дамовы.
Памёр 30 лістапада 1976. Пахаваны ў Маскве на Чырвонай плошчы, у Крамлёўскай сьцяне.
У Горках усталяваны бронзавы бюст І. І. Якубоўскага. Імем Якубоўскага названыя вуліцы ў Менску, Магілёве, Пружанах, Воршы і ў іншых гарадох.
Іван Якубоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў