Ігар Кастэнка | |
І́гор Косте́нко | |
Род дзейнасьці | журналіст, студэнт-географ |
---|---|
Дата нараджэньня | 31 сьнежня 1991 |
Месца нараджэньня | Зубрэц |
Дата сьмерці | 20 лютага 2014 |
Месца сьмерці | Кіеў |
Прычына сьмерці | агнястрэльная рана[d] |
Грамадзянства | Украіна |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, вікімэдыст, актывіст |
Узнагароды | |
І́гар І́гаравіч Кастэ́нка (па-ўкраінску: І́гор І́горович Косте́нко; 31 сьнежня 1991, Зубрэц — 20 лютага 2014, Кіеў) — украінскі журналіст, студэнт-географ, актывіст Эўрамайдану, украінскі вікіпэдыст. Загінуў падчас супрацьстаяньня на вуліцы Інстытуцкай. Герой Украіны.
Нарадзіўся ў вёсцы Зубрэц Бучацкага раёну Тарнопальскай вобласьці. Бацькі хлопца былі на заробках у Санкт-Пецярбургу, таму хлопец рос з бабуляю і дзядуляю[1].
Працаваў журналістам інтэрнэт-выданьня «Спортаналітика»[2]. Быў ініцыятарам стварэньня ўкраінскамоўнага спартовага інтэрнэт-выданьня allsport24.com, зьяўленьне якога затрымалася праз занятасьць Ігара ды іншую яго творчасьць на Эўрамайдане, і які быў цалкам запушчаны ўжо пасьля яго сьмерці[3].
Быў актыўным рэдактарам украінскай Вікіпэдыі[4] (пісаў пад нікам Ig2000). За два з паловаю гады ўдзелу стварыў больш 280 артыкулаў, зрабіў больш за 1600 рэдагаваньняў. Адзін з напісаных артыкулаў атрымаў статус «добры». Таксама прымаў удзел у прасоўваньні Вікіпэдыі ў сацыяльных сетках, праз якія намагаўся прыцягнуць новых удзельнікаў[5].
Займаўся спортам, акрамя футболу, быў заўзятарам львоўскіх «Карпат»[6]. Марыў пра сям’ю, хацеў заснаваць сваю электрастанцыю[7].
Зь першых дзён прымаў актыўны ўдзел ў падзеях Эўрамайдану, неаднаразова езьдзіў у Кіеў. Быў там у ноч на 30 лістапада 2013 году, калі студэнтаў жорстка разагнаў «Бэркут». Апошні раз паехаў на кіеўскую плошчу ўвечары 18 лютага 2014 году, і разам зь іншымі пачаў дапамагаць адбудоўваць барыкады.
Ранкам 20 лютага Ігара забілі падчас супрацьстаяньня. Яго цела знайшлі каля Кастрычніцкага палацу на вуліцы Інстытуцкай. У Ігара патрапіла дзьве кулі: адна — у галаву, а другая — у грудзі[8]. Акрамя гэтага ў яго былі пераламаныя ногі[9].
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |