Ігар Тыманюк | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 сакавіка 1994[1] (30 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 85,5 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Белшына | |
Нумар | 44 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2016 | Дынама Берасьце | 28 (1) |
2017 | Машал[d] | 16 (1) |
2018 | Славія Мазыр | 26 (4) |
2019 | Рух Берасьце | 27 (5) |
2020—2022 | Славія Мазыр | 63 (2) |
2023 | Дынама Берасьце | 16 (0) |
2024— | Белшына | 30 (3) |
Зборныя | ||
2016 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
І́гар Тыманю́к (нарадзіўся 31 сакавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны».
З 2011 году пачаў выступаць за дубль берасьцейскага «Дынама». На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а 4 жніўня 2013 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць менскага «Дынама» (2:3). Пазьней працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У першай палове сэзону 2016 году трывала выходзіў у пачатковым складзе дынамаўцаў на пазыцыі цэнтральнага або левага абаронцы. Улетку страціў месца ў асноўным складзе, толькі ў канцы сэзону, у сувязі з траўмай Адрыяна Аўрэміі, зноў пачаў зьяўляцца на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.
У лютым 2017 году выправіўся з «Дынама» на першы турэцкі збор, але на другі, гішпанскі, ужо ня трапіў. Пазьней праходзіў прагляд у «Іслачы», але не падышоў каманды[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з узбэцкім клюбам «Машал»[4]. У студзені 2018 году прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію і лютым афіцыйна стаў гульцом клюбу[5]. У якасьці трывалага гульца першага складу дапамог мазырчукам атрымаць перамогу ў Першай лізе.
У лютым 2019 году далучыўся да берасьцейскага «Руха»[6], дзе таксама гуляў у пачатковым складзе, дзе разам з клюбам прасунуўся ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Рух»[7]. У лютым 2020 году зноў апынуўся ў складзе «Славіі»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Найвышэйшай лізе. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў мазырскі клюб[9]. У студзені 2023 году падпісаў пагадненьне зь берасьцейскім «Дынама»[10]. У студзені 2024 году скасаваў кантракт з клюбам[11], пасьля чаго падтрымліваў форму зь «Нівай». У лютым 2024 году пачаў трэнавацца з бабруйскай «Белшынай» і ў сакавіку афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[12].
10 жніўня 2016 году правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць зборнай Малдовы (1:1).
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Дынама Берасьце | 2015 | Найвышэйшая ліга | 4 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 20 | 1 | |
Славія Мазыр | 2018 | Першая ліга | 26 | 4 |