Іштван Пастар | |
Isztván Pásztor, Ištvan Pastor | |
Іштван Пастар у 2008 годзе | |
Старшыня Скупшчыны Ваяводзіны | |
---|---|
22 чэрвеня 2012 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Шандар Эгэрэшы |
Заступнік старшыні ўраду Ваяводзіны па эканамічных пытаньнях | |
2008 — 2012 | |
Сакратар па пытаньнях прыватызацыі, прадпрымальніцкай дзейнасьці, малых і сярэдніх прадпрыемстваў | |
2000 — 2008 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 жніўня 1956 (68 гадоў) Новы Кнэжэвац |
Памёр: |
30 кастрычніка 2023[1][2] (67 гадоў) |
Партыя: | Зьвяз вугорцаў Ваяводзіны |
Адукацыя: | юрыдычны факультэт Нова-Садзкага ўнівэрсытэту |
І́штван Па́стар (па-вугорску: István Pásztor, [ˈiʃtvaːn ˈpaːstor]; па-сэрбску: Ištvan Pastor / Иштван Пастор; нарадзіўся 20 жніўня 1956 году ў Новым Кнэжэўцы) — сэрбскі палітык вугорскага паходжаньня. Скончыў юрыдычны факультэт Нова-Садзкага ўнівэрсытэту. Цяпер Іштван Пастар зьяўляецца старшынём палітычнае партыі Зьвяз вугорцаў Ваяводзіны, а таксама старшынём найвышэйшага заканадаўчага воргану гэтага рэгіёну — Скупшчыны Ваяводзіны. Падчас існаваньня Вугорскай кааліцыі, да якое ўваходзілі, апрача Зьвязу, яшчэ дзьве палітычныя партыі сэрбскіх вугорцаў, быў ейным лідэрам.
Пастар быў кандыдатам ад Вугорскай кааліцыі на выбарах прэзыдэнта Сэрбіі 2008 году. Тады ён, набраўшы 2,26% галасоў у першым туры, не прайшоў у другі ды падтрымаў іншага кандыдата — Барыса Тадзіча, які прайшоў у другі тур галасаваньня.
Іштван Пастар (палітык) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|