Адальбэрт Бэцэнбэргер | |
па-нямецку: Adalbert Bezzenberger | |
Дата нараджэньня | 14 красавіка 1851[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 31 кастрычніка 1922[2] (71 год) |
Месца сьмерці |
|
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец, прафэсар унівэрсытэту, археоляг, архівіст |
Месца працы | |
Сябра ў | Расейская акадэмія навук і Schwarzburgbund[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Адальбэрт Бэцэнбэргер (ням. Adalbert Bezzenberger; 14 красавіка 1851 — 31 кастрычніка 1922) — пруска-нямецкі мовазнаўца, які лічыцца заснавальнікам балтыйскай філялёгіі. Сябра-карэспандэнт Расейскай акадэміі навук (1894 год).
Сын германіста Генрыха Эрста Бэцэнбэргера. У 1859—1869 гадох навучаўся ў гімназіі ў Касэлі. Скончыў Гётынгенскі ўнівэрсытэт. У 1874 годзе абараніў дысэртацыю ў Гётынгене, стаў габілітаваным доктарам і атрымаў годнасьць прыват-дацэнта.
У 1879 годзе стаў адным з заснавальнікаў Летувіскага літаратурнага таварыства[3], а таксама прафэсарам і загаднікам катэдры санскрыту ў Кёнігсбэрскім унівэрсытэце.
У 1890/1891 навучальным годзе стаў прарэктарам Кёнігсбэрскага ўнівэрсытэту, а ў 1919/1920 і 1920/1921 навучальных гадох быў рэктарам гэтага ўнівэрсытэту.
Лічыцца заснавальнікам балтыйскай філялёгіі.
У 1882 годзе пакінуў сьведчаньне, што на той час летувісы ў Расейскай імпэрыі лічылі прускіх летувісаў жамойтамі, а іх мову — жамойцкай, прытым самі прускія летувісы працягвалі называць жамойтамі ўсіх расейскіх летувісаў[a][4]. А ў 1887 годзе засьведчыў шырокае бытаваньне сярод прускіх летувісаў саманазвы žmogus (жмогус), у тым ліку дзеля адрозьненьня летувісаў ад іншых нацыянальнасьцяў[b][5].