Адам Матушчык | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 лютага 1989[1][2] (35 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дурэн | |
Нумар | 25 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2010 2010—2015 2012 2015—2017 2017—2019 2019—2020 2020— |
Кёльн II Кёльн → Фартуна Дусэльдорф (арэнда) Айнтрахт Браўншвайг Заглембе Любін Юрдынген-05 Дурэн |
36 (4) 102 (5) 10 (1) 30 (1) 43 (0) 35 (1) 77 (1) |
Зборныя | ||
2010—2013 | Польшча | 21 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Адам Матушчык (па-нямецку: Adam Matuschyk, па-польску: Adam Matuszczyk; нарадзіўся 14 лютага 1989 году, Глівіцы, Польшча) — польскі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Дурэн» і нацыянальную зборную Польшчы.
Ураджэнец Глівіц, у двухгадовым узросьце разам з бацькамі пераехаў у Нямеччыну[4] і паступіў у школу каманды «Мэрцыг», пазьней выступаў за «Дылінген». Улетку 2003 году быў прыняты ў акадэмію «Кёльну» і пачаў трэніроўкі ў складзе другой каманды для падрыхтоўкі да сэзону 2008—2009 гадоў[5]. У першай палове сэзона ён правёў 11 сустрэчаў, 3 лютага 2009 году атрымаў права гуляць за асноўную каманду[6]. Дэбютаваў у складзе клюбу 27 лютага 2010 году ў матчы супраць клюбу «Баер». Першыя галы забіў 10 красавіка 2010 году, аформіўшы дубль у гульні супраць «Гофэнгайму»[7].
Нягледзячы на наяўнасьць нямецкага пашпарта, палічыў за лепшае гуляць за зборную Польшчы. Быў выкліканы 19 сьнежня 2009 году для ўдзелу ў таварыскім турніры ў Тайляндзе[8], аднак клюб забараніў яму адпраўляцца ў зборную[9]. 4 траўня 2010 году быў выкліканы для правядзеньня некалькіх таварыскіх сустрэчаў і 29 траўня 2010 году дэбютаваў у матчы супраць зборнай Фінляндыі.