Аднадольныя

Аднадольныя
Hemerocallis
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя
КлясаАднадольныя
Парадкі
Бінамінальная намэнклятура
Liliopsida

Аднадольныя, адналісьценевыя, лілеяпсыды (Liliopsida) — кляса кветкавых расьлінаў, зародак якіх мае адну, у адрозьненьне ад двухдольных, семядолю.

Аднадольныя падзяляюцца на 11 парадкаў і больш за 60 тыс. відаў[1]. Пашыраны ва ўмераным поясе, складаюць значную частку травастою лугоў, стэпаў, саваннаў. На Беларусі 5 парадкаў: аеракветныя, шальнікакветныя, спаржакветныя, лілеякветныя, метлюжкакветныя; больш за 350 відаў.[2] Галоўны кампанэнт расьліннага покрыва балот, лугоў і лясоў. Сярод аднадольных: меч-трава звычайная, пуханос альпійскі, ладзьдзян трохнадрэзны, асака заліўная, ophrys insectifera, гайнік цёмна-чырвоны, асака Хоста і нш.

Пераважна травяністыя расьліны. Дравяністыя віды трапляюцца ў тропіках, радзей у субтропіках. У траў сьцябло ў таўшчыню не расьце. Лісьце з паралельным або дугавым жылкаваньнем, звычайна без чаранка і прылісткаў. Кветкі пераважна трохчленныя. Каранёвая сыстэма валасьніковістая, часта бывае зьмена падземных парасткаў (карэнішча, клубні, цыбуліны).

Харчовыя, кармавыя, тэхнічныя, дэкаратыўныя, лекавыя і прыпраўныя расліны.

  1. ^ Monocots (анг.) Angiosperm Phylogeny Website Праверана 23.09.2021 г.
  2. ^ БелЭн у 18 т. Т.9. Мн., 1999