Айхал

Айхал
Дата заснаваньня: 1961
Краіна: Расея
Вышыня: 514 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 41136
Паштовы індэкс: 678190
Геаграфічныя каардынаты: 65°56′0″ пн. ш. 111°29′0″ у. д. / 65.93333° пн. ш. 111.48333° у. д. / 65.93333; 111.48333Каардынаты: 65°56′0″ пн. ш. 111°29′0″ у. д. / 65.93333° пн. ш. 111.48333° у. д. / 65.93333; 111.48333
Айхал на мапе Расеі
Айхал
Айхал
Айхал
http://мо-айхал.рф/

Айхал (па-расейску: Айхал, па-якуцку: Айхал /Слава/) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Мірнінскім улусе (раёне) Рэспублікі Саха (Якутыя) Расейскай Фэдэрацыі. Разьмешчаны за 60 км на поўдзень ад г. Удачны, ля ракі Сахсалах і за 500 км на поўнач ад г. Мірны.

Заснаваны ў 1961 г. з адкрыцьцём у 1960 г. кімбэрлітавай трубкі «Айхал», ад 1962 г. рабочы пасёлак.

Насельніцтва: 5386 (1970), 5440 (1979), 11552 (1989) 15782 (2002), 15208 (2010).

У жніўні 1978 г. на глыбіні 577 м на аб’екце «Каратон-3» (39 км ад пасёлка) быў зьдзейсьнены прамысловы ядзерны выбух магутнасьцю 19 клт па заказу Міністэрства геалёгіі СССР з мэтай «сэйсмічнага зандзіраваньня» зямных нетраў. Узьнікла радыеактыўная хмара, якая накрыла пасёлак.

  • Айхал // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 37.