Акры

Акры
Acre

Сьцяг
Гімн гімн Акры[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна Бразылія
Статус Штат
Уваходзіць у Паўночны рэгіён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Рыю-Бранка
Дата ўтварэньня 15 чэрвеня 1962
Кіраўнік Гладсан Камэлі[d]
Насельніцтва (2010)
732793 (25-е месца)
Плошча 152581.388 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 234 м
Месцазнаходжаньне Акры
Акры на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас -4
Код ISO 3166-2 BR-AC
Паштовыя індэксы 69900-000 to 69999-000
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Акры (па-партугальску: Acre) — штат на паўночным захадзе Бразыліі, адносіцца да Паўночнага рэгіёну краіны, разьмешчаны на поўдзень ад экватару. Адміністрацыйны цэнтар — Рыю-Бранка. Мяжуе на поўначы з штатам Амазонас, на ўсходзе — з Рандоніяй, на паўднёвым усходзе — з Балівіяй, на паўднёвым захадзе — з Пэру. Штат займае па плошчы 16 месца ў Бразыліі (152 581,388 км²), а па насельніцтву — 25 месца (732 793 чалавек).

Будынак адміністрацыі губэрнатара штату Акры ў Рыю-Бранку.

Тэрыторыя адносіцца да басэйна Амазонкі. На заходняй мяжы з Пэру — горы Сэра-ду-Дывізор (Кантамана), максымальная вышыня якіх налічвае 609 м. Асноўныя рэкі: прытокі Амазонкі — Журуа й Пурус (з прытокамі) працякаюць у напрамку на поўнач і паўночны ўсход.

Першапачаткова тэрыторыя належала Балівіі, аднак падчас каўчукавай ліхаманкі сюды прыйшло шмат партугаламоўных бразыльцаў, якія абвесьцілі Рэспубліку Акры. Пасьля шэрагу ваенных канфліктаў штат адышоў да Бразыліі паводле дамовы з Балівіяй ад 17 лістапада 1903 году, пераўтвораны ў штат у 1962 годзе, да гэтага быў фэдэральнай тэрыторыяй[1].

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Штат падзяляецца на два мэзарэгіёны: Валі-ду-Акры (усходні) і Валі-ду-Журуа (заходні), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг мікрарэгіёнаў.

Насельніцтва займаецца ў асноўным зборам соку гевэі й бразыльскіх арэхаў па рэках, і вырошчваньнем маніёку. Таксама ў штаце вырабляюцца лесанарыхтоўкі, на мяжы з Пэру маюцца залатыя капальні.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]