Альдэра́ан (па-ангельску: Alderaan) — землепадобная плянэта ў выдуманым сусьвеце «Зорных войнаў». Была радзімай пэрсанажаў прынцэсы Леі, Бэйла Арганы і Тайка Сэлчу. Плянэта была зьнішчаная Зоркай сьмерці ў IV эпізодзе «Зорных войнаў».
Існуюць тры апісаньні Альдэраану:
- Лічыцца «брыльянтам» Цэнтральных сыстэмаў. На паверхні плянэты пераважалі зарасьнікі дзікіх лугоў і горныя хрыбты. Адзінымі вялізнымі вадаёмамі былі абмежаваныя ледавікамі палярныя моры, аднак па ўсёй плянэце сустракаліся тысячы прэснаводных і салёных азёраў з багатай флёрай і фаўнай. Альдэраан быў роднай плянэтай яшчэ некалькіх вядомых у галяктыцы жывёлаў, такіх як нэрфы ды транта. Месты будаваліся зь вялікай увагай да экалёгіі. Адно зь іх паўстала на сьценах каньёну і было амаль незаўважным зьверху. Іншыя месты паўсталі на сваях па ўзьбярэжжы або пад палярнымі льдамі. Сталіца, Альдэра, славутая сваім унівэрсытэтам, стаяла на высьпе пасярод кальдэры.
- Паверхня паказаная гарыстай і мала падобнай да апісаньня з пашыранага сусьвету; аднак у фільме прадстаўленая толькі адна з частак плянэты.
- Альдэраан паказаны толькі з космасу і выглядае падобным да Зямлі, зь вялікай колькасьцю вады. Па зьнішчэньні плянэты Зоркай сьмерці ад яго застаецца толькі астэроідны пас.
- A Guide to the Star Wars Universe 3rd Edition, by Bill Slavicsek, Del Rey Books
- The Essential guide to Planets and Moons (Star Wars), 1st edition, by Daniel Wallace, Scott Kolins. 1998. ISBN 0-345-42068-3
|
---|
Пэрсанажы | |
---|
Плянэты | |
---|
Мясьціны | |
---|
Зьвязаныя | |
---|
Гульні | |
---|
|
---|
| Пэрсанажы | |
---|
| Плянэты | |
---|
| Мясьціны | |
---|
| Зьвязаныя | |
---|
| Гульні | |
---|
| Іншае | |
---|
|