Аляксандар Ірванец | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 студзеня 1961 (64 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, драматург, паэт, празаік, перакладнік |
Мова | украінская мова[2], беларуская мова[3], польская мова[3], расейская мова[3], француская мова[3] і чэская мова[3] |
Значныя творы | Рівне/Ровно, 2001; Сатирикон — ХХІ, 2011 |
![]() | |
Алякса́ндар Васілевіч Ірванéц (па-ўкраінску: Олександр Васи́льович Ірванець; нар. 24 студзеня 1961, Львоў, УССР, СССР) — украінскі паэт, пісьменьнік, драматург, перакладнік.
Нарадзіўся 24 студзеня 1961 году ў Львове. Вырас у Роўне. Скончыў 8 клясаў Ровенскай сярэдняй школы № 18 (1976), Дубенскі пэдагагічны тэхнікум (1980) і Літаратурны інстытут імя Горкага (Масква, 1989). Пасьля заканчэньня пэдагагічнага тэхнікуму некалькі гадоў (у 1980-я) настаўнічаў[4].
17 красавіка 1985 году разам з Юрыем Андруховічам і Віктарам Небараком заснаваў літаратурную групу «Бу-Ба-Бу»[5].
З 1993 году пастаянна жыве ў Ірпені пад Кіевам.
Вядомы Facebook-блогер.
Сябра Беларускага ПЭН-клюбу, украінскага ПЭН-клюбу, герой песьні гурта ВІА «ОВВА»[6].
Творы перакладаліся на ангельскую, нямецкую, францускую, швэдзкую, польскую, чэскую, беларускую, расейскую, італійскую, харвацкую мовы. Напрыклад, раман «Роўна/Ровно» быў перакладзены на польскую мову ў 2006 годзе і двойчы выдаваўся ў Польшчы ў выдавецтве Prószyński i S-ka[7].
З пачатку 2000-х гадоў працуе ў драматургіі і прозе. Аўтар больш як двух дзясяткаў кнігаў і шматлікіх публікацыяў у часопісах і альманахах Эўропы і Паўночнай Амэрыкі. П’есы Аляксандра Ірванца ставіліся ў розных краінах, у прыватнасьці ў Нямеччыне, Украіне, Польшчы[8].
Перакладае зь беларускай, польскай, расейскай, францускай і чэскай моваў. Пераклаў зь беларускай творы В. Быкава і Ў. Арлова[9].
На беларускую мову тэксты А. Ірванца перакладалі Ў. Арлоў, В. Бурлак, А. Хадановіч, С. Прылуцкі, У. Гарбацкі[10].
• «Вогнище на дощі» (Львів: Каменяр, 1986)
• «Тінь великого класика» (Київ: Молодь, 1991)
• «Рівне/Ровно (Стіна)» (2001; Львів: Кальварія, 2002)
• «Вірші останнього десятиліття» (Львів: Кальварія, 2001)
• «П’ять п'єс» (Київ: Смолоскип, 2002)
• «Очамимря: Повість та оповідання» (Київ: Факт, 2003)
• «Любіть!..» (Київ: Критика, 2004)
• «Лускунчик-2004» (Київ: Факт, 2005)
• «Преамбули і тексти. Збірка поезій» (Київ: Факт, 2005)
• «Хвороба Лібенкрафта», роман (Харків: Фоліо, 2010)
• «Мій хрест» (Харків: Фоліо, 2010; серія «Графіті», післямова Сергія Жадана)
• «Сатирикон — ХХІ» (Харків: Фоліо, 2011)
• «П’яте перо» Вибрана есеїстика (Луцьк: Твердиня, 2011)
• «Пісні війни»: вірші останніх років (Київ: Дух і літера, 2014)
• «Харків 1938» (Київ: Laurus, 2017).