Аляксандар Ісак

Аляксандар Ісак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 верасьня 1999(1999-09-21)[1] (25 гадоў)
Рост 192 см
Вага 70 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Ньюкасл Юнайтэд
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017
2017—2019
2019
2019—2022
2022—
АІК
Барусія Дортмунд
Вілем II (арэнда)
Рэал Сасьедад
Ньюкасл Юнайтэд
24 (10)
5 (0)
16 (13)
105 (33)
56 (32)
Зборныя
2017— Швэцыя 48 (14)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 верасьня 2024.

Алякса́ндар І́сак (па-швэдзку: Alexander Isak; нар. 21 верасьня 1999 году) — швэдзкі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Ньюкасл Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Швэцыі. Ісак нарадзіўся і гадаваўся ў муніцыпалітэце Сольна, які месьціцца ў цэнтральнай акрузе Стакгольму, у сям’і уцекачоў з Эрытрэі[2].

Ісак дэбютаваў у складзе клюбу АІК 28 лютага 2016 году, зьявіўшыся на замену на 75-й хвіліне гасьцявога матчу Кубка Швэцыі супраць клюбу «Тэнгульт» з чацьвёртага дывізіёну. 7 красавіка 2016 году галоўны трэнэр АІК Андрэас Альм уключыў Ісака ў стартавы склад 2-га туру швэдзкага пэршынства ў гасьцявым матчы супраць «Эстэрсунда» разам з маладым нападнікам Карлясам Страндбэргам. Ісак забясьпечыў перамогу сваёй дружыны, трапна ўлучыўшы мяч у браму суперніка і стаўшы такім чынам самым маладым бамбардзірам АІК у гісторыі швэдзкага чэмпіянату ва ўзросьце 16 гадоў і 199 дзён[3]. 25 красавіка Ісак забіў свой першы гол на хатнім стадыёне клюбу, адкрыўшы лік у пераможным матчы супраць «Эльфсборгу», які скончыўся зь лікам 2:1[4]. 3 траўня 2016 году Ісак падпісаў свой першы прафэсійны кантракт да канца сэзону 2018 году, уразіўшы кіраўніцтва сваімі дэбютнымі гульнямі і замацаваўшы сябе як гулец рэгулярнага складу[5]. 21 верасьня 2016 году ў свой дзень нараджэньня футбаліст забіў два крытычна важныя мячы ў пераможным дэрбі супраць «Юргордэну», якое скончылася на карысьць АІК зь лікам 3:0. Пазьней таварыш па камандзе Чынэду Абасі ахарактарызаваў Ісака як новага Златана Ібрагімавіча[6].

23 студзеня 2017 году Ісак склаў дамову з клюбам Бундэсьлігі дортмундзкай «Барусіяй», якая павінна была дзейнічаць да лета 2022 году[7]. Кошт трансфэру не паведамляўся, але на думку экспэртаў, вагаўся каля 9 млн эўра[8]. Перад тым, як падпісаць кантракт з Дортмундам, Ісак адмовіўся ад прапановы мадрыдзкага «Рэалу»[9]. Ісак здабыў свой першы мэдаль у клюбе, калі «Барусія» атрымала перамогу ў розыгрышу Кубка Нямеччыны 2016—2017 гадоў, толькі аднойчы зьявіўшыся на турніры і не патрапіўшы ў склад дружыны на фінал[10]. Свой эдбютны гол за нямецкі клюб швэд забіў у другім раўндзе Кубка Нямеччыны 2017—2018 гадоў у перможным матчы супраць «Магдэбургу» 24 кастрычніка 2017 году. Гульня скончылася перамогаў дортмундцаў зь лікам 5:0[11]. Ня здолеўшы прабіцца ў асноўны склад клюбу, Ісак быў вымушаны сысьці ў арэнду ў нідэрдяндзкі клюб «Вілем II». 28 лютага 2019 году футбаліст забіў гол у браму АЗ, што дапамагло клюбу выйсьці ў фінал Кубка Нідэрляндаў ўпершыню з 2005 году. Сам сэзон апынуўся для гульца надта шыкоўным, то бок на 14 красавіка 2019 году Ісак здолеў адзначыцца 12 галамі ў 12 матчах за нідэрляндзкі клюб.

12 чэрвеня 2019 году Ісак падпісаў пяцігадовую ўгоду з «Рэалам Сасьедадам» на суму ў 988 тысяч фунтаў стэрлінгаў у год[12]. Адразу ў першым жа матчы швэд здолеў улучыць мяч у браму суперніка. У розыгрышу Ля Лігі Ісак забіў свой першы гол 22 верасьня 2019 году ў матчы супраць «Эспанёлу», які яго дружына выгуляла зь лікам 3:1[13]. 6 лютага Ісак забіў два мячы і зрабіў адну галявую перадачу ў чвэрцьфінале Кубка Гішпаніі супраць мадрыдзкага «Рэалу»[14]. 9 лютага ён забіў пераможны гол у басконскім дэрбі супраць «Атлетыка» зь Більбао. Разам з клюбам Ісак здабыў кубка краіны. А свайго першага хет-трыку футбаліст дамогся 21 лютага 2021 году ў пераможным матчы лігі супраць «Алявэсу», стаўшы першым швэдзкім гульцом, які забіў хет-трык у розыгрышу Ля Лігі, з часоў Гэнры Карльсана, які зрабіў тое ж самае дзеля мадрыдзкага «Атлетыка» ў 1949 годзе[15].

Ісак быў выкліканы ў зборную Швэцыі ў студзені 2017 году на таварыскія матчы супраць зборных Кот д’Івуару і Славаччыны. Ён дэбютаваў супраць Кот д’Івуару, замяніўшы Пэра Фрыка на 62-й хвіліне матча. У матчы супраць зборнай Славаччыны Ісак адзначыўся голам на 19-й хвіліне, стаўшы самым маладым бамбардзірам у гісторыі зборнай.

«Барусія» Дортмунд:

«Рэал Сасьедад»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]