Аляксандар Сьвярчынскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 16 верасьня 1991[1] (33 гады) | |
Рост | 181 см[2] | |
Вага | 79 кг[2] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Дняпро Рагачоў | |
Нумар | 52 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2015 | Менск | 94 (0) |
2016 | Зэмплін Міхалаўцэ | 12 (0) |
2016 | Дынама Менск | 5 (0) |
2017 | Іслач | 10 (0) |
2017 | Зэмплін Міхалаўцэ | 11 (0) |
2018 | Менск | 13 (1) |
2018 | Гандзасар Капан | 6 (0) |
2024— | Дняпро Рагачоў | 3 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Алякса́ндар Сьвярчы́нскі (нарадзіўся 16 верасьня 1991 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск», таксама гуляў за фарм-клюб «Менск-2» і дубль. З 2011 году пачаў трапляць у асноўны склад каманды. У сэзоне 2013 году замацаваўся ў асноўным складзе ў якасьці правага абаронцы, чаргаваўся на гэтай пазыцыі з Раманам Бегуновым. У пачатку сэзону 2014 году выходзіў на замену, але неўзабаве Бегуноў быў пераведзены ў цэнтар, і Сьвярчынскі стаў асноўным правым абаронцам каманды. У студзені 2015 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[3].
У лютым 2016 году перайшоў у славацкі клюб «Зэмплін»[4]. У ліпені 2016 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[5]. Спачатку гуляў у пачатковым складзе менчукоў, але ў верасьні страціў месца ў асноўным складзе. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Іслач»[6], які пакінуў у чэрвені 2017 году[7]. У ліпені 2017 году ізноў перайшоў у «Зэмплін»[8]. Спачатку гуляў у стартавым складзе славацкага клюбу, пазьней пачаў заставацца на лаўцы запасных. У лютым 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Менск»[9], але ўжо ўлетку скасаваў кантракт з клюбам. У ліпені 2018 году перайшоў у армянскі клюб «Гандзасар Капан»[10], які пакінуў у студзені 2019 году[11].
У пачатку 2019 году, завяршыўшы кар’еру, заклаў у Летуве IT-кампанію «Alex Sverch Football Promotion Group MB», якая займаецца распрацоўкай дадаткаў у індустрыі спорту. У верасьні 2020 году анансаваў стварэньне асацыяцыі футбалістаў дзеля юрыдычнай абароны, мэдычнай падтрымкі і перападрыхтоўкі па завяршэньні кар’еры[12].
Увосень 2024 году перад пачаткам фінальнага этапу Другой лігі Сьвярчынскі склаў працоўнае пагадненьне з рагачоўскім «Дняпром»[13].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 25 | 0 |
Дынама Менск | 2016 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
Іслач | 2017 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 |
Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 13 | 1 |