Аляксей Цімашэнка

Аляксей Цімашэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 сьнежня 1986(1986-12-09)[1] (38 гадоў)
Рост 174 см
Вага 62 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005 Гомель 3 (0)
2006—2008 Рэчыца-2014 58 (13)
2008—2012 Гомель 64 (8)
2012 Белшына 8 (0)
2013 Славія Мазыр 32 (1)
2014 Белшына 29 (0)
2015 Мікашэвічы 26 (1)
2016 Шахцёр Салігорск 10 (0)
2017 Віцебск 21 (1)
2018—2019 Слуцак 40 (0)
2020 Спадарожнік 18 (0)
2021—2022 Лякаматыў Гомель 36 (1)

Аляксе́й Цімашэ́нка (нар. 9 сьнежня 1986 году, Гомель, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Пачаў кар’еру ў клюбе «Гомель», пасьля перайшоў у «Ведрыч-97». У 2008 годзе вярнуўся ў гомельскі клюб. У ліпені 2011 году атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону 2011 году. Па вяртаньні ў сэзоне 2012 году ўжо ня меў трывалага месца ў асноўным складзе і ў жніўні 2012 году быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну» да канца сэзону 2012 году[3][4].

У лютым 2013 году канчаткова пакінуў Гомель і падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй», дзе быў трывалым гульцом асновы. Звычайна гуляў на пазыцыі правага паўабаронцы, часам выступаў у якасьці абаронцы. Правёў за мазырскі клюб усе 32 матчы чэмпіянату, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2014 году зноў апынуўся ў «Белшыне»[5]. Быў асноўным правым паўабаронцам. У кастрычніку 2014 году не гуляў праз траўму, у лістападзе 2014 году вярнуўся ў аснову.

У сакавіку 2015 году падпісаў кантракт зь мікашэвіцкім «Гранітам»[6]. Замацаваўся ў асноўным складзе мікашэвічцаў, выкарыстоўваўся на розных пазыцыях — ад абаронцы да нападніка. Па заканчэньні сэзону 2015 году зьявілася інфармацыя аб цікавасьці да Цімашэнкі з боку менскага «Дынама»[7]. У студзені 2016 году накіраваўся быў на прагляд у салігорскі «Шахцёр», зь якім падпісаў кантракт[8]. Гулец ня даў рады і на полі зьяўляўся эпізадычна. Па заканчэньні сэзону 2016 году пакінуў Салігорск[9].

У студзені 2017 году перайшоў у клюб «Віцебск»[10]. Пачынаў сэзон 2017 году ў асноўным складзе каманды, выступаў пераважна на пазыцыі левага абаронцы, а пазьней стаў радзей зьяўляцца на полі. Па заканчэньні сэзону пакінуў віцебскую каманду і ў лютым 2018 году перайшоў у «Слуцак»[11]. У складзе слуцкай каманды замацаваўся ў пачатковым складзе. У сьнежні 2018 году падоўжыў кантракт з случакамі[12]. Прапусьціў пачатак сэзону 2019 году, але пазьней вярнуў месца ў першай адзінаццатцы. У ліпені не гуляў праз траўму, а пазьней зьяўляўся на полі эпізадычна. У сьнежні 2019 году кантракт з «Слуцкам» быў скасаваны[13].

У студзені 2020 году папоўніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»[14]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, а пасьля толькі часам выходзіў на замену. Паводле вынікаў сэзону 2020 году дапамог рэчыцкаму клюбу прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У пачатку 2021 году далучыўся да гомельскага «Лякаматыва». Спачатку часьцей выходзіў на замену, а зь ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[15]. У сэзоне 2022 году радзей зьяўляўся на полі. Па ягоным заканчэньні пакінуў клюб[16].

«Гомель»:

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Граніт 2015 Найвышэйшая ліга 26 1
Шахцёр Салігорск 2016 Найвышэйшая ліга 10 0
Віцебск 2017 Найвышэйшая ліга 21 1
Слуцак 2018 Найвышэйшая ліга 25 0
  1. ^ а б в Aleksey Timoshenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/aleksey_timoshenko/
  3. ^ Тимошенко, Гордейчук и Скавыш будут выступать за ФК «Белшина» на правах аренды до конца сезона (рас.)
  4. ^ Тимошенко проведет ближайший сезон в «Белшине»
  5. ^ Алексей Тимошенко вернулся в «Белшину» (рас.)
  6. ^ Алексей Тимошенко и Дмитрий Осипенко подписали контракты с «Гранитом». На просмотре Габовда и Петрикий (рас.)
  7. ^ Футбол. Минское "Динамо" интересуется Жуковским, Савостьяновым и Тимошенко
  8. ^ Алексей Тимошенко подписал контракт с «Шахтером» (рас.)
  9. ^ "Шахтер" расстанется с Янушкевичем, Тимошенко, Павловым и Осипенко
  10. ^ Алексей Тимошенко подписал контракт с «Витебском» (рас.)
  11. ^ Тимошенко и Ясинский подписали контракты со «Слуцком» (рас.)
  12. ^ Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом
  13. ^ "Слуцк" расстался с Хотовым и Тимошенко
  14. ^ Тимошенко пополнил ряды "Спутника"
  15. ^ "Локомотив" продлил контракты с пятью футболистами
  16. ^ Петриков принял Сергей Лущан, "Локо" без Тимошенко и Теслюка, "Орша" остается с Игорем Чумаченко (рас.) Праверана 2023-02-10 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]