Аляксей Шалашнікаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 сакавіка 2002[1] (22 гады) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 85 кг[1] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Смаргонь (у арэндзе з клюбу «Нёман Горадня») | |
Нумар | 4 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021—2023 | БАТЭ | 0 (0) |
2021 | → Іслач | 15 (0) |
2022 | → Нёман Горадня | 10 (0) |
2023 | → Славія Мазыр | 1 (0) |
2024— | Нёман Горадня | |
2024— | → Смаргонь | 22 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Аляксе́й Шала́шнікаў (нар. 22 сакавіка 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Смаргонь» (у арэндзе з гарадзенскага «Нёмана»).
Выхаванец гарадзенскай школы «Белкард», а пазьней навучаўся ў Акадэміі АБФФ. Пасьля заканчэньня акадэміі ў 2019 годзе далучыўся да барысаўскага БАТЭ, што выклікала незадаволенасьць гарадзенскага «Нёмана», які меў першачарговае права на гульца[2]. У БАТЭ пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Да сэзону 2021 году рыхтаваўся з асноўнай камандай БАТЭ, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[3]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 году ў матчы першага туру супраць мазырскай «Славіі» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў. У далейшым працягваў зьяўляцца ў стартавым складзе, часам заставаўся на лаўцы запасных.
У лістападзе 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Іслач»[4], аднак у студзені 2022 году зноў пачаў трэнавацца з камандай, а ў лютым арэнда была падоўжаная да канца 2022 году[5]. Але, у сакавіку 2022 году паводле пагадненьня бакоў арэнднае пагадненьне было прыпыненае[6] і неўзабаве абаронца далучыўся да гарадзенскага «Нёмана»[7]. У гарадзенскім клюбе выкарыстоўваўся як гулец ратацыі, за сэзон 2022 году правёў 10 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Беларусі.
У сьнежні 2022 году па вяртаньні з арэнды пачаў трэнавацца з БАТЭ[8], а ў студзені 2023 году на правах арэнды стаў гульцом мазырскай «Славіі»[9]. Не замацаваўся ў складзе мазырчукоў, згуляўшы толькі адзіны матч, і ў ліпені 2023 году пакінуў «Славію»[10]. Пасьля быў прылучаны да дублю БАТЭ[11], аднак ня быў заяўлены за каманду і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах. У пачатку 2024 году трэнаваўся з БАТЭ, а ў сакавіку скасаваў кантракт з клюбам[12] і ўзмоцніў склад гарадзенскага «Нёмана»[13], пасьля чаго неўзабаве выправіўся ў арэнду ў «Смаргонь»[14].
У кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 году ў элітным раўндах чэмпіянату Эўропы.