Аліна Яноўская | |
Alina Janowska | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | Alina Maria Janowska |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 красавіка 1923 |
Месца нараджэньня | ![]() |
Дата сьмерці | 13 лістапада 2017 |
Месца сьмерці | ![]() |
Прычына сьмерці | хвароба Альцгаймэра |
Месца пахаваньня | |
Занятак | акторка |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1947—2008 |
Псэўданімы | Setka, Alina |
Сябра ў | Związek Artystów Scen Polskich[d] |
Дзеці | Міхал Заблоцкі[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0417923 |
Аліна Яноўская (па-польску: Alina Maria Janowska-Zabłocka; 16 красавіка 1923, Варшава — 13 лістапада 2017, Варшава) — польская акторка, удзельніца Варшаўскага паўстаньня.
Нарадзілася 16 красавіка 1923 году ў Варшаве ў сям’і буйных земляўласьнікаў. Бацька, па адукацыі інжынэр сельскай гаспадаркі, быў ад’ютантам генэрала Юзэфа Доўбар-Мусьніцкага. Маці, Марцэліна Рымкувічоўна, па адукацыі сьпявачка аперэты, адмовілася ад шматспадзеўнай кар’еры дзеля мужа і сям’і. Брат бацькі, Богдан Яноўскі, земляўласьнік маёнтку Яноўскіх у вёсцы Паляны-2 каля Вішнева, быў расстраляны бальшавікамі ў Харкаве (1940, частка катынскага масакару). Яна ў 1939 годзе ўцякла з Крэсаў да Варшавы. У 1942 годзе была арыштавана і зьняволена ў вязьніцы Сэрбія ў Варшаве. У Варшаўскім паўстаньні зь першага да апошняга дня (батальён «Кіліньскі»). Памерла 13 лістапада 2017 году ў Варшаве.