замак | |
Краіна | Аўстрыя |
Месцазнаходжаньне | Інсбрук |
Каардынаты | 47°15′24″ пн. ш. 11°26′05″ у. д. / 47.25667° пн. ш. 11.43472° у. д.Каардынаты: 47°15′24″ пн. ш. 11°26′05″ у. д. / 47.25667° пн. ш. 11.43472° у. д. |
Архітэктурны стыль | рэнэсанс |
Статус | аб’ект архітэктурнай спадчыны Аўстрыі[d][1] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Амбрас | |
Амбрас на Вікісховішчы |
За́мак А́мбрас (па-нямецку: Schloss Ambras) — замак-музэй у Інсбруку, Аўстрыя. Зьяўляецца адной з асноўных славутасьцяў гораду. Яго культурна-гістарычнае значэньне цесна зьвязанае з эрцгэрцагам Фэрдынандам II.
Пабудова замку ўзыходзіць да часоў Фердынанда II, другога сына імпэратара Фэрдынанда I. Калі эрцгэрцаг у 1563 годзе стаў сувэрэнам правінцыі Тыроль, ён наняў італьянскіх архітэктараў для перабудовы сярэднявечнай фартэцыі ў рэнэсансны замак.
Фэрдынанд II быў адным з самых шчодрых заступнікаў мастацтваў у сямействе Габсбургаў. У замку Амбрас ён сабраў пышныя калекцыі карцін, скульптураў, зброі, упрыгожваньняў і да т.п.
Сёньня Амбрас — адно з найпапулярнейшых месцаў сярод турыстаў, якія наведваюць Інсбрук.
Ніжні замак стаў экспанатам сябе як найстарэйшага музэя ў сьвеце.
Мастацкі музэй замку Амбрас — найстарэйшы ў сьвеце музэй і адзін з самых важных міжнародных мастацкіх музэяў: у музэі па сутнасьці прадстаўленыя калекцыі князя эпохі Адраджэньня эрцгерцага Фэрдынанда II (1529—1595), аднаго з найважнейшых калекцыянэраў дынастыі Габсбургаў. Для калекцый у Ніжнім замку была пабудаваная амбразура.
Амбрас (замак) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў