Амэрыкана (горад)

Амэрыкана
Герб Амэрыкана Сьцяг Амэрыкана
Дата заснаваньня: 1875
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Кіраўнік: Chico Sardelli[d][1]
Плошча:
  • 133,63 км²
Вышыня: 569 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 19
Паштовы індэкс: 13465-000
Геаграфічныя каардынаты: 22°44′20″ пд. ш. 47°19′51″ з. д. / 22.73889° пд. ш. 47.33083° з. д. / -22.73889; -47.33083Каардынаты: 22°44′20″ пд. ш. 47°19′51″ з. д. / 22.73889° пд. ш. 47.33083° з. д. / -22.73889; -47.33083
Амэрыкана на мапе Бразыліі
Амэрыкана
Амэрыкана
Амэрыкана
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.americana.sp.gov.br/

Амэрыка́на (па-партугальску: Americana) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле стану на 2020 году насельніцтва гораду складала каля 229 тысяч чалавек[3]. Места ёсьць часткай аглямэрацыі Кампінасу.

Упершыню месца сучаснага гораду было калянізавана партугальцамі ў канцы XVIII стагодзьдзя. Вядома, што ў рэгіёне існавала некалькі маёнткаў. У 1866 годзе сюды пачалі прыбываць мігранты з былых Канфэдэрацыйных Штатаў Амэрыкі, які зьбеглі з радзімы пасьля паразы ў Грамадзянскай вайне ў ЗША. Імпэратар Пэдру II быў прыхільнікам Поўдня падчас вайны і адкрыта заклікаў былых канфэдэратаў да міграцыі, прапаноўваючы дармовы транспарт, танную зямлю і просты шлях атрыманьня грамадзянства[4]. Першым пасяленцам стаў праўнік і былы сэнатар штату Алабама Ўільям Гатчынсан Норыс. Канфэдэраты працягнулі вырошчваць бавоўну з дапамогай працы рабоў, як яны гэта рабілі на радзіме. У 1875 годзе тут зьявілася чыгуначная станцыя. Першапачаткова месца мела назву Санта-Барбара, але пазьней было перайменавана ў Амэрыкана, як згадка аб паходжаньні першых жыхароў. З адменай рабства ў Бразыліі места пачало расьці праз італьянскую міграцыю.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]