па-лацінску: Anastasius III | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | IX стагодзьдзе |
Памёр | 913 |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Анастасіюс III (па-лацінску: Anastasius PP. III; памёр у чэрвені 913, Рым) — папа рымскі з красавіка 911 году па чэрвень 913 году.
Папа пэрыяду порнакратыі, некаторыя гісторыкі лічаць яго сынам Сэргіюша III, аднак ёсьць меркаваньне, што ягоным бацькам быў рымскі шляхціч з імём Люцыян. Адстойваў інтарэсы сямейства Тэофілякта I. Разам з тым, прыдворныя паэты ўсхвалялі Анастасіюса за міласэрнасьць. Яму прыпісваюцца два пасланьні, аднак доказаў іхнай сапраўднасьці няма. Анастасіюс аднавіў зносіны з Канстантынопальскай царквой, падтрымаўшы Мікалая Містыка супраць імпэратара Льва VI.
Падчас пантыфікату Анастасіюса Ральлён і ягоныя падданыя былі хрысьціянізаваны. Пахаваны ў саборы Сьвятога Пятра.
Анастасіюс III (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў