Андрэй Залескі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 студзеня 1991[1][2][3] (33 гады) | |
Рост | 179 см | |
Вага | 74 кг[4] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Славія Мазыр | |
Нумар | 31 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2014 | Дынама Менск | 38 (0) |
2012—2013 | → Бяроза-2010 | 57 (3) |
2015—2017 | Слуцак | 72 (1) |
2018 | Дынама Берасьце | 16 (0) |
2019 | Дынама Менск | 12 (0) |
2020 | Жэтысу | 14 (1) |
2021—2022 | Туран | 45 (0) |
2023— | Славія Мазыр | 46 (2) |
Зборныя | ||
2010—2011 | Беларусь (да 21) | 7 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Андрэ́й Іва́навіч Зале́скі (нарадзіўся 20 студзеня 1991 году) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі». Малодшы брат Андрэя, Аляксей, таксама футбаліст.
Выхаванец ДЮСШ горада Ліды. З 2008 году пачаў абараняць колеры дубля менскага «Дынама». Яшчэ ў 2008 годзе дэбютаваў за асноўную каманду дынамаўцаў у матчы на Кубак Беларусі, а з наступнага сэзону пачаў прыцягвацца да матчаў асноўнай каманды. Сэзоны 2012 і 2013 гадоў правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010» у Першай лізе, дзе рэгулярна гуляў у асноўным складзе. На пачатку 2014 году вярнуўся ў «Дынама». Сэзон 2014 году распачаў як асноўны левы абаронца, але з жніўня 2014 году перастаў зьяўляцца на полі і выступаў толькі за дубль. У студзені 2015 году пакінуў «Дынама» па заканчэньні кантракта[5].
У лютым 2015 году пасьля прагляду стаў гульцом «Слуцка»[6]. У слуцкім клюбе замацаваўся ў асноўным складзе, дзе выкарыстоўваўся на пазыцыі левага абаронцы або апорнага паўабаронцы. У верасьні і кастрычніку 2015 году не гуляў праз траўмы. У сьнежні 2015 году ўзгодніў новы кантракт з «Слуцкам»[7]. У сэзоне 2016 году быў футбалістам першага складу, выступаючы на розных пазыцыях у абароне. У cэзоне 2017 году пачаў выступаць пераважна ў якасьці правага абаронцы.
У студзені 2018 году пачынаў трэнавацца з «Слуцкам», але неўзабаве паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з клюбам[8] і ў лютым стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[9]. У cэзоне 2018 году нерэгулярна зьяўляўся на полі. У студзені 2019 году па заканчэньні кантракта зышоў з берасьцейскай каманды[10]. У лютым 2019 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[11]. У cэзоне 2019 году звычайна быў рэзэрвовым гульцом, толькі ў чэрвені-ліпені ды верасьні-кастрычніку выходзіў у стартавым складзе. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[12].
У студзені 2020 году выправіўся на прагляд у казаскі клюб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў зь ім дамову[13]. У студзені 2021 году стала вядома, што Залескі разам зь іншымі беларускімі гульцамі пакінуў «Жэтысу»[14]. У лютым 2021 году стаў гульцом дэбютанта казаскай Прэм’ер-лігі «Турана»[15]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з клюбам[16]. Паводле вынікаў cэзону 2022 году «Туран» страціў месца ў Прэм’ер-лізе.
У сакавіку 2023 году стаў гульцом мазырскай «Славіі»[17]. Пакінуў клюб у сьнежні 2023 году[18], аднак у студзені 2024 году склаў новую працоўную ўгоду з мазырчукамі[19].
У 2010—2011 гадах абараняў колеры моладзевай зборнай Беларусі.
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Слуцак | 2015 | Найвышэйшая ліга | 17 | 0 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 28 | 0 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 27 | 1 | |
Дынама Берасьце | 2018 | Найвышэйшая ліга | 16 | 0 |