Андрэй Штыгель

Андрэй Штыгель
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1994(1994-06-22)[1] (30 гадоў)
Рост 180 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015 Нёман Горадня 3 (0)
2015 Ліда 15 (3)
2016 Ліда 24 (1)
2017 Нафтан 24 (0)
2018 Гомель 15 (1)
2019 Нафтан 25 (3)
2021 Смаргонь 20 (0)

Андрэй Штыгель (нар. 22 чэрвеня 1994 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Выхаванец гарадзенскай СДЮШАР-6. З 2010 году выступаў за дубль мясцовага «Нёмана». У 2012 годзе перайшоў у менскае «Дынама». Спачатку выступаў за фарм-клюб «Дынама-2», а пасьля таго, як той спыніў існаваньне пасьля сэзону 2012 году, далучыўся да дубля дынамаўцаў, дзе трывала гуляў цягам двух гадоў. З студзеня 2015 году трэнаваўся разам зь «Нёманам». 4 сакавіка 2015 году падпісаў кантракт з гарадзенскім клюбам[2]. 18 красавіка 2015 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне ў матчы супраць «Гомля» (0:0). Аднак, замацавацца ў элітным дывізіёне ня здолеў, за паўгады толькі тры разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, але гуляў пераважна за дубль.

У жніўні 2015 году быў аддадзены ў арэнду «Лідзе» да канца сэзону[3]. У лютым 2016 году пакінуў «Нёман»[4], але ўжо ў сакавіку 2016 году падпісаў кантракт зь «Лідай»[5]. У студзені 2017 году пачаў падрыхтоўку да новага сэзону зь «Лідай», але пазьней пакінуў каманду[6], каб адправіцца на прагляд у «Нафтан». У лютым 2017 году далучыўся да наваполацкага клюбу[7]. У студзені 2018 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[8]. З 2019 году выступае за наваполацкі «Нафтан»[9]. У першай палове сэзону 2017 году выходзіў на замену, а таксама гуляў за дубль. Усё ж такі пазьней замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 году далучыўся да «Гомля» і неўзабаве склаў працоўную дамову[10]. У складзе гомельскай каманды пачаў пераважна выходзіць на замену. У студзені 2019 году пакінуў «Гомель»[11]. Неўзабаве пасьля зыходу з «Гомля» накіраваўся на прагляд у «Нафтан» і ў выніку зноў стаў гульцом наваполацкага клюбу, дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе.

У студзені 2020 году паводле справы аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на адзін год[12]. У ліпені 2020 году паводле вынікаў крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў выпраўленчых работ[13]. У пачатку 2021 году, па заканчэньні дыскваліфікацыі, стаў гульцом «Смаргоні», дзе гуляў у асноўным складзе. У сьнежні 2021 году за паўторную спробу маніпуляцыі вынікамі футбольных матчаў атрымаў пажыцьцёвую дыскваліфікацыю[14].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2015 Найвышэйшая ліга 3 0
Ліда Першая ліга 15 3
2016 Першая ліга 24 1
Нафтан 2017 Найвышэйшая ліга 24 0
Гомель 2018 Найвышэйшая ліга 15 1
  1. ^ а б в Andrey Shtygel // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Андрей Штыгель подписал контракт с "Неманом" (рас.)
  3. ^ «Неман» отдал Андрея Штыгеля в аренду «Лиде» (рас.)
  4. ^ Латвийский полузащитник Речицкий находится на просмотре в «Немане», Штыгель покинул команду (рас.)
  5. ^ Дмитрий Таращик, Руслан Тулай и Андрей Штыгель подписали контракты с «Лидой» (рас.)
  6. ^ Штыгель покинул "Лиду" (рас.)
  7. ^ Мараховский, Штыгель, Лисица и еще четыре игрока стали игроками «Нафтана» (рас.)
  8. ^ Штыгель стал игроком «Гомеля» (рас.)
  9. ^ Первая лига. Анонс сезона. Желающих много. Путевок — две с половиной (рас.)
  10. ^ Штыгель стал игроком "Гомеля" (рас.)
  11. ^ Штыгель покинул "Гомель" (рас.)
  12. ^ Сучков и Белявский - персоны нон-грата, еще 14 игроков дисквалифицированы. АБФФ наказала за "договорняки"
  13. ^ Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда
  14. ^ КДК АБФФ дисквалифицировал Чмырикова на год, Штыгеля пожизненно

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]