Ансгар Кнаўф

Ансгар Кнаўф
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 студзеня 2002(2002-01-10)[1] (22 гады)
Рост 1,8 м
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Айнтрахт Франкфурт
Нумар 36
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2021
2021—2023
2022—2023
2023—
Барусія Дортмунд II
Барусія Дортмунд
Айнтрахт Фр. (арэнда)
Айнтрахт Франкфурт
36 (10)
9 (1)
36 (2)
34 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.

А́нсгар Кнаўф (па-нямецку: Ansgar Knauff; нар. 10 студзеня 2002 году) — нямецкі футбаліст, правы ўінгер франкфурцкага «Айнтрахта».

Кнаўф прайшоў праз акадэміі «Гётынгена», «Гановэра-96» і дортмундзкай «Барусіі». У складзе другой каманды дортмундзкай «Барусіі-2» дэбютаваў у чацьвертым дывізіёне нямецкай футбольнай лігі. 25 лістапада 2020 году склаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам, ды быў падцягнуты да галоўнай клюбнай дружыны. Дэбютаваў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць расейскага «Зэніту», замяніўшы на 83-й хвіліне Таргана Азара[2]. 20 сакавіка 2021 году ўпершыню зьявіўся ў матчы Бундэсьлігі, таксама праз зьмену. Той матч скончыўся ўнічыю з «Кёльнам» зь лікам 2:2[3]. У студзені 2022 году «Барусія» і франкфурцкі «Айнтрахт» пагадніліся аб арэндзе гульца на 18 месяцаў[4]. 5 сакавіка таго ж году адзначыўся голам у браму «Гэрты»[5]. У розыгрышы Лігі Эўропы 2021—2022 гадоў быў абраны найлепшым футбалістам сэзону[6]. 9 чэрвеня склаў паўнавартасны кантракт з франкфурцамі[7].

«Барусія» Дортмунд:

«Айнтрахт» Франкфурт:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]