Антон Чычкан

Антон Чычкан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 ліпеня 1995(1995-07-10)[1][2] (29 гадоў)
Рост 188 см
Вага 82 кг[4]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Вісла Кракаў
Нумар 31
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2021 БАТЭ 50 (0)
2016 Смалявічы 15 (0)
2022 Уфа 4 (0)
2022 Дынама Тбілісі 0 (0)
2023 Дынама Батумі 16 (0)
2024—4 Вісла Кракаў
Зборныя
2014—2016 Беларусь (да 21) 5 (0)
2020 Беларусь 1 (0)

Анто́н Пятро́віч Чычка́н (нар. 10 ліпеня 1995 году) — беларускі футбаліст, брамнік кракаўскай «Віслы».

Выхаванец СДЮШАР менскага «Дынама Менск». Пазьней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ, з 2014 року выступаў за дубль. У сакавіку 2016 году аддадзены ў арэнду першалігаваму клюбу «Смалявічы-СТІ» да канца сэзону[5], дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэньні сэзону 2016 году вярнуўся ў БАТЭ, дзе застаўся ў асноўнай камандзе. 9 красавіка 2017 року дэбютаваў у складзе БАТЭ у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць «Менску» (1:0). У сэзоне 2017 году правёў тры матчы за асноўную каманду. Аднак, гуляў толькі пры адсутнасьці галоўнага брамніка Дзяніса Шчарбіцкага). Таксама Чычкан выступаў таксама за дубль.

У студзені 2018 году падпісаў новы кантракт з БАТЭ[6], а ў студзені 2019 году падоўжыў пагадненьне з барысаўскім клюбам[7]. У другой палове 2019 году ў сувязі з траўмай Шчарбіцкага стаў часьцей зьяўляцца на полі, дзе чаргаваўся зь Сяргеем Чэрнікам. У сэзоне 2020 году чаргаваўся на полі зь Дзянісам Шчарбіцкім, у сэзоне 2021 году — з Андрэем Кудраўцом.

У студзені 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў БАТЭ[8] і неўзабаве падпісаў пагадненьне з расейскім клубам «Уфа» на 2,5 гады[9]. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, у траўні пачаў зьяўляцца ў стартавым складзе. Паводле вынікаў сэзону 2021—2022 гадоў «Уфа» выбыла з Прэм’ер-лігі. У чэрвені 2022 году кантракт брамніка паводле пагадненьня бакоў быў скасаваны[10].

У верасьні 2022 году стаў гульцом тбіліскага «Дынама»[11]. У складзе каманды быў другім брамнікам, застаючыся на лаўцы запасных. У сьнежні 2022 году пакінуў тбіліскі клюб, так і не зьявіўшыся на полі[12]. Неўзабаве перабраўся ў батумскае «Дынама»[13]. Пачынаў сэзон 2023 году асноўным бранікам, але з жніўня стаў заставацца на лаўцы запасных. Паводле вынікаў сэзону разам з батумскім клюбам стаў чэмпіёнам Грузіі. У лютым 2024 году склаў кароткатэрміновую дамову з кракаўскай «Віслай»[14]. Брамнік некаторы час толькі трэнаваўся з камандай, але за яе не гуляў, што было зьвязанае з разьвязаньнем бюракратычных перашкодаў. 26 красавіка зьявіўся ў браме каманды ў матчы супраць «Падбэскідзе»[15]. 2 траўня згуляў увесь фінальны матч Кубка Польшчы, дзе кракаўская «Вісла» перамагла «Погань».

У 2014—2016 гадах выступаў за зборную Беларусі (да 21 году), дзе быў другім брамнікам пасьля Ўладзіслава Васілючка. У сакавіку 2019 году ўпершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, аднак доўгі час толькі заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў у зборнай 11 лістапада 2020 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Румыніі (3:5), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў.

БАТЭ:

«Дынама» Тбілісі:

«Вісла»:

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Смалявічы-СТІ 2016 Першая ліга 15 –22
БАТЭ 2017 Найвышэйшая ліга 3 –3
2018 Найвышэйшая ліга 4 –6
2019 Найвышэйшая ліга 12 –8
2020 Найвышэйшая ліга 8 –10

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]