Арнольд Бёклін | |
![]() Арнольд Бёклін, аўтапартрэт (1873) | |
Дата нараджэньня | 16 кастрычніка 1827[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Базэль, Швайцарыя |
Дата сьмерці | 16 студзеня 1901[1][4][5][…] (73 гады) |
Месца сьмерці | Сан-Дамэніка-дзі-Ф’езоле, Італія |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гістарычны жывапіс, пэйзаж, партрэт |
Навуковая сфэра | малярства |
Месца працы | |
Псэўданімы | Bocklin, Arnold |
Жанры | гістарычны жывапіс[6], пэйзаж[6] і партрэт[6] |
Плынь | сымбалізм |
Узнагароды | |
Арнольд Бёклін (па-нямецку: Arnold Böcklin; 16 кастрычніка 1827, Базэль, Швайцарыя — 16 студзеня 1901, Сан-Дамэніка-дзі-Ф’езоле, Італія) — швайцарскі жывапісец, графік, скульптар; адзін з прадстаўнікоў сымбалізму ў эўрапейскім выяўленчым мастацтве XIX стагодзьдзя.
Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Дусэльдорфе ў тэарэтыка мастацтва А. фон Гільдэбранта і пэйзажыста Ё. В. Шырмэра (1845—1847), затым у Мюнхэне, дзе прыцягнуў увагу графа Шака. Распачаў адукацыйнае падарожжа па Швайцарыі, Нідэрляндах і Францыі. Першапачаткова займаўся ляндшафтным жывапісам, аднак з часам перайшоў у міталягічную тэматыку. У 1850—1857 гадох працаваў у Рыме. У 1860—1862 гадох быў прафэсарам у Акадэміі мастацтваў у Ваймары. Апошнія гады працаваў напераменку ў Базэлі і ў Італіі. Аказаў уплыў на такіх прадстаўнікоў сюррэалізму, як Макс Эрнст, Сальвадор Далі, Джорджа дэ Кірыко.
Карціны Бёкліна, яркія і кідкія сваімі колерамі, напісаныя галоўным чынам тэмпэрай. У карцінах Бёкліна выступае выдуманы сьвет, часта знарочыста таямнічы. Спачатку Бёклін пісаў рамантычныя пэйзажі зь міталягічнымі постацямі, затым — фантастычныя сцэны зь німфамі, марскімі пачварамі і г. д. («Трытон і Нэрэіда», 1873—1874).
Позьнія кампазыцыі («Востраў мёртвых», 1880, Мастацкі музэй, Базэль; у пачатку XX у. рэпрадукцыі зь яе былі вельмі папулярныя), дзе фантастычная сымболіка спалучаецца з натуралістычнай пэўнасьцю дэталяў, паўплывалі на фармаваньне нямецкага сымбалізму і югендштылю.
Некаторыя працы:
Арнольд Бёклін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў