Ахмат Грозны | |||||
Поўная назва | Автономная некоммерческая организация «Республиканский футбольный клуб „Ахмат“» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1946 | ||||
Горад | Грозны, Расея | ||||
Стадыён |
Ахмат-Арэна Умяшчальнасьць: 30 597 | ||||
Прэзыдэнт | Магамэд Даудаў[d] | ||||
Кіраўнік | Чачэнія | ||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | ||||
· 2023—2024 | 10 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы fc-akhmat.ru (рас.) |
«Ахмат» (па-расейску: Ахмат) — расейскі футбольны клюб з гораду Грознага (Чачэнія). Заснаваны ў 1958 годзе. Уладальнік Кубка Расеі 2004 году. Першапачаткова клюб выступаў пад назовам «Дынама», а потым «Нафтавік», у 2017 годзе назва «Церак» была зьмененая на «Ахмат».
Футбольны клюб «Дынама» быў заснаваны ў 1946 годзе. У 1948 годзе каманда зьмяніла назву на «Нафтавік», а ў 1958 — на «Церак». У канцы 1989 году «Церак» быў набыты бізнэсоўцам Булатам Чагаевым. У гады фактычнай незалежнасьці Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя футбольны клюб ня ўдзельнічаў у чэмпіянатах Расеі, а выступаў у найвышэйшай лізе ЧРІ[1]. Чуткі аб тым, што ў складзе «Цераку» гуляў Шаміль Басаеў, ня маюць пад сабой ніякай асновы. Ён мог згуляць таварыскі матч на нейкім сьвяце, напрыклад у дзень незалежнасьці Ічкерыі, 6 верасьня[2].
У 2001 годзе клюб быў адроджаны. З-за таго, што стадыён у Грозным не адказваў неабходным патрабаваньням да гульняў чэмпіянату Расеі, клюб праводзіў хатнія матчы ў Чаркеску, Лермантаве й Пяцігорску, матчы з эўрапейскімі клюбамі праводзіліся ў Маскве. У сакавіку 2008 году ў Грозным быў адкрыты рэканструяваны стадыён імя Султана Білімханава (былы стадыён «Дынама»), які стаў хатнім стадыёнам «Цераку».
У 2004 годзе «Церак» стаў уладальнікам Кубка Расеі, абыграўшы ў фінале самарскія «Крылы Саветаў» зь лікам 1:0. Касьцяк той каманды складалі ўзроставыя футбалісты. У 2004 годзе «Церак» удзельнічаў у розыгрышы Кубка УЭФА. У другім кваліфікацыйным раундзе «Церак» сустракаўся з польскай камандай «Лех», якую абыграў у абодвух матчах (1:0; 1:0); у першым раундзе Кубка УЭФА саступіў швайцарскай камандзе «Базэль» (1:1; 0:2). У сэзоне 2005 году клюб заняў 16 месца й вылецеў у першы дывізіён. У сэзоне 2007 году «Церак» заняў 2 месца й атрымаў права выступаць у Прэм’ер-лізе.
У 2006 годзе футбольнаму клюбу прысвоена імя першага прэзыдэнта Чачэнскай Рэспублікі Героя Расеі Ахмата Кадырава.
Пасьля доўгага перапынку, зьвязанага з палітычнай сытуацыяй у рэспубліцы, «Цераку» ў 2008 годзе было афіцыйна дазволена праводзіць матчы ў Грозным. На стадыёне імя Султана Білімханова 14 сакавіка адбыўся матч першага туру расейскай Прэм’ер-лігі паміж «Церакам» і «Крыламі Саветаў». Падрыхтоўцы матчу папярэднічалі асаблівыя меры па забесьпячэньні бясьпекі, у прыватнасьці, было прынята рашэньне глушыць мабільную сувязь.
|
|