Аўрыньюс | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 13 сьнежня 1918 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 483 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 14 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 22°58′44″ пд. ш. 49°52′15″ з. д. / 22.97889° пд. ш. 49.87083° з. д.Каардынаты: 22°58′44″ пд. ш. 49°52′15″ з. д. / 22.97889° пд. ш. 49.87083° з. д. | ||||
Аўрыньюс | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ourinhos.sp.gov.br/ |
Аўры́ньюс (па-партугальску: Ourinhos) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала амаль 115 тысяч чалавек[2].
Горад быў створаны ў 1919 годзе, калі аддзяліўся ад Салту-Грандзі. Паводле адной з вэрсіяў назва гораду паходзіць ад старога гораду Арыньню, зь іншага боку ракі Паранапанэмы, які сёньня мае назву Жакарэзыньню з штату Парана. У горадзе разьвіты гандаль і сэктар паслуг. У сельскай гаспадарцы асноўнымі культурамі ёсьць цукровы трысьнёг, соя і кукуруза. Аўрыньюс мае і культурныя традыцыі, як то тэатар, музыка і спорт. Тут, да прыкладу, ладзяцца кірмашы, асноўным зь якіх ёсьць Аўрыньюскі сельскагаспадарчы і прамысловы кірмаш, які штогод праходзіць у чэрвені і лічыцца адной з найбуйнейшых падзеяў такога характару ў Бразыліі. Горад абслугоўваецца ўласным аэрапортам імя Бэнэдыту Пімэнтэла.