Баяры — ваенна-служылы слой фэадальнага грамадзтва ў X—XVII стагодзьдзях у Кіеўскай Русі, Маскоўскім княстве, Баўгарыі, Малдаўскім княстве, Валахіі, з XIV стагодзьдзя ў Румыніі.
У ВКЛ баярамі называлі як частку фэадалаў (пазьней гэты тэрмін выціснуты паняцьцем «шляхта»), так і сялян-слуг (баяры панцырныя, путныя і г. д.)[1]. У XVIII і ў XIX стагодзьдзях у Беларусі баярамі звалі тых, хто ахоўваў межы (панцырныя баяры), і тых, хто вазіў лісты (путныя баяры). У гэтыя часы яны па сваім статусе мала чым адрозьніваліся ад сялян. Паселішчы (ці частка паселішчаў), дзе жылі баяры, звычайна і зваліся Баяры[2].