Борац Баня Лука | |||
Поўная назва | Гандбольны клюб Борац | ||
---|---|---|---|
Кароткая назва | Борац | ||
Заснаваны | 1950 | ||
Арэна | Спартовая заля «Борык», Баня Лука Зьмяшчальнасьць: 5000 | ||
Дырэктар | Нябойша Голіч[1] | ||
Галоўны трэнэр | Яні Чоп[2] | ||
Чэмпіянат | Чэмпіянат Босьніі і Герцагавіны | ||
2013–14 | 1 | ||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
(абнаўленьне: 9 чэрвеня 2014) |
«Бо́рац Ба́ня Лу́ка» (па-сэрбску: Рукометни клуб Борац Бања Лука/Rukometni klub Borac Banjaluka) — гандбольны клюб з Баня Лукі (Босьнія і Герцагавіна), створаны ў 1950 року. Выступае ў нацыянальным чэмпіянаце. Хатнія матчы праводзіць на арэне «Борык» зьмяшчальнасьцю 5000 чалавек.
ГК «Борац Баня Лука» — найбольш пасьпяховы гандбольны клюб Босьніі і Герцагавіны, чэмпіён Эўропы 1976 року і ўладальнік Кубку ЭГФ 1991 року.
Гандбольны клюб у Баня Луцы паўстаў у 1950 року пад назваю «Жалезьнічар», але праз два рокі ўвайшоў у склад спартовага таварыства «Борац Баня Лука».
Пасьля стварэньня фэдэратыўнай югаслаўскай лігі ў 1957 року ўдзельнічаў у гэтым спаборніцтве да развалу СФРЮ ў 1992. За гэты час ён сем разоў станавіўся чэмпіёнам Югаславіі і дзесяць разоў — уладальнікам кубку.
Пасьля развалу Сацыялістычнай фэдэратыўнай рэспублікі Югаславія «Борац» выступаў у чэмпіянаце Сэрбскай рэспублікі і чатыры разы заваёўваў чэмпіёнства (1994, 1995, 1996, 1997), а таксама чатыры разы перамагаў у кубку (1993, 1994, 1996, 1997).
Ад заснаваньня ў 2001 року чэмпіянату Босьніі і Герцагавіны «Борац» зьяўляецца ягоным удзельнікам.
У 1976 року клюб стаў чэмпіёнам Эўропы ў наступным складзе: Міларад Караліч, Здраўка Раджэнавіч, Нядэлька Вуінавіч, Абас Арсланагіч, Дабрывое Сэлец, Мамір «Мамо» Голіч, Нябойша Паповіч, Міра Беліч, Зоран Раўліч, Бора Голіч, Радэ Унчанін, Слабадан Вукша і трэнэр Пэра Яньіч.