Букаё Сака | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 верасьня 2001[1] (23 гады) | |
Рост | 178 см[2] | |
Пазыцыя | вінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Арсэнал | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019— | Арсэнал | 181 (51) |
Зборныя | ||
2020— | Ангельшчына | 43 (12) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Букаё Сака (па-ангельску: Bukayo Saka; нар. 5 верасьня 2001 году) — ангельскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Акрамя пазыцыі ў паўабароне здольны згуляць ўінгера і абаронцы. Вылучаецца нападніцкімі здольнасьцямі і творчасьцю, дзякуючы чаму лічыцца адным з найлепшых маладых футбалістаў у сьвеце[3][4][5]. Паходзіць зь нігерыйскай сям’і.
Сака рыхтаваўся быў у моладзевай акадэміі «Ўотфард»[6], першы чым далучыўся да акадэміі «Арсэналу». На сваё 17-годзьдзе склаў прафэсійны кантракт з клюбам, далучыўшыся да каманды клюбу да 23 гадоў. У асноўнай дружыне клюбу дэбютаваў 29 лістапада 2018 году ў матчы Лігі Эўропы супраць украінскага клюбу «Ворскла», калі зьявіўся на пляцоўцы на 69-й хвіліне сустрэчы. 13 сьнежня згуляў у тым жы турніры ўжо супраць азэрбайджанскага «Карабаху». У матчы Прэм’ер-лігі дэбютаваў 1 студзеня 2019 году ў матчы супраць «Фулгэму», замяніўшы Алекса Івобі на 83-й хвіліне[7]. Футбаліст, такім чынам, стаўся першым гульцом XXI стагодзьдзя ў матчах галоўнага ангельскага першынства. Стабільна пачаў прыцягвацца да матчаў «кананіраў» з сэзону 2019—2020 гадоў. У ліпені 2020 году паўабаронца склаў новую доўгатэрміновую дамову з клюбам. 4 кастрычніка 2020 году адзначыўся голам у матчы супраць «Шэфілд Юнайтэд» на Эмірэйтс, дзякуючы чаму лёнданцы здабылі перамогу зь лікам 2:1[8]. 26 сьнежня ўлучыў мяч у браму «Чэлсі» ў пераможнай гульні на хатняй арэне зь лікам 3:1. У сьнежні і студзені спартовец стаў найлепшым футбалістам клюбу. Сэзон 2021—2022 гадоў стаў вельмі пасьпяховым для футбаліста, бо ён забіў 11 галоў у 38 матах Прэм’ер-лігі.
«Арсэнал»:
Арсэнал — цяперашні склад
|
---|
2 Саліба · 3 Тырні · 4 Ўайт · 5 Партэй · 6 Габрыел · 7 Сака · 8 Эдэгор · 9 Жэзус · 11 Мартынэльлі · 12 Тымбэр · 15 Ківёр · 17 Зінчанка · 18 Таміясу · 19 Трасар · 20 Жаржыньню · 22 Рая · 23 Мэрына · 29 Гавэрц · 30 Стэрлінг · 32 Нэту · 33 Каляф’ёры · 41 Райс · Трэнэр: Артэта |