Бэнэдыкт Дыбоўскі лац. Benedykt Dyboŭski | |
![]() Бэнэдыкт Дыбоўскі | |
Род дзейнасьці | заоляг, прыродазнаўца |
---|---|
Дата нараджэньня | 11 траўня 1833 |
Месца нараджэньня | Адамарын Віленскага павету |
Дата сьмерці | 31 студзеня 1930 |
Месца сьмерці | Львоў |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | натураліст, лекар, географ, заоляг, энтамоляг, эспэрантыст |
Навуковая сфэра | геаграфія |
Месца працы | |
Сябра ў | Расейская акадэмія навук, Акадэмія навук СССР[d], Польская акадэмія ведаў[d], Познаньскае таварыства сяброў навук[d], Акадэмія ведаў[d], Польскае навуковае таварыства ў Львове[d] і Зьвяз сыбіракоў[d] |
Бацька | Ян Дыбоўскі[d] |
Маці | Саламея з Пшысецкіх[d] |
Узнагароды | |
Бэнэдыкт Дыбоўскі (11 траўня 1833, маёнтак Адамарын каля Маладэчна — 31 студзеня 1930) — заоляг, прыродазнаўца, лекар і публіцыст. Замежны чалец-карэспандэнт АН СССР (1928), чалец акадэміі ведаў у Кракаве (1884). Брат Уладзіслава Дыбоўскага.
Нарадзіўся 11 траўня 1833 году ў маёнтку Адамарын каля Маладэчна. Скончыў Дорпацкі (Тартускі) унівэрсытэт (1857), навучаўся ўва Ўроцлаве (1857—1858) і Бэрліне (1858—1860). З 1862 прафэсар у Варшаўскім унівэрсытэце.
За ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў расейскія ўлады ўзялі яго пад варту ў Х Павільёне Варшаўскае цытадэлі, а потым выслалі ў Сыбір. Апісаў прыроду Прыбайкальля, фаўну возера Байкал і ракі Амур. У 1879—1884 працаваў лекарам на Камчатцы. З 1884 выкладаў у Львоўскім унівэрсытэце.
Дасьледаваў гісторыю і этнаграфію беларусаў[1].
Памёр 31 студзеня 1930 году. Пахаваны ў Львове на Лычакаўскіх могілках.
Бэнэдыкт Дыбоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў