Бэн Бэрнанке | |
па-ангельску: Benjamin Shalom Bernanke | |
Дата нараджэньня | 13 сьнежня 1953[1][2][3] (71 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | эканаміст, палітык, прафэсар, банкір, настаўнік |
Месца працы | |
Сябра ў | Савет кіруючых Федэральнай рэзервовай сістэмы[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Эканаметрычнае таварыства[d][9] і Нацыянальная акадэмія навук ЗША[10] |
Навуковы кіраўнік | Стэнлі Фішэр[d][11] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Бэн Бэрна́нке (па-ангельску: Ben Bernanke; нар. 13 сьнежня 1953 году) — амэрыканскі эканаміст, які займаў пасаду 14-га старшыні Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы з 2006 па 2014 гады. Падчас знаходжаньня на пасадзе старшыні Бэрнанке быў акдазны за рэакцыю Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы на фінансавую крызу у канцы 2000-х, за вынікі працы над якой быў абраны чалавекам году 2009 году паводле вэрсіі часопіса Time[12]. Да таго, як стаць старшынём Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы, Бэрнанке працаваў прафэсарам Прынстанскага ўнівэрсытэту і ачольваў там катэдру эканомікі з 1996 году па верасень 2002 году[12]. Па сыходзе з ФРС быў прызначаны на пасаду ў Брукінскі інстытут[13][12]. Бэрнанке быў узнагароджаны Нобэлеўскай мэмарыяльнай прэміяй у галіне эканамічных навук, сумесна з Дугласам Даймандам і Філіпам Дыбвігам за дасьледаваньні банкаў і фінансавых крызаў[14][15][16]. У прэс-рэлізе камітэту зазначана, што іхныя работы значна палепшылі разуменьне ролі банкаў у эканоміцы, асабліва падчас фінансавых крызаў[17].