Вадзім Лялін | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 лістапада 1982 (42 гады) в. Міхалёва 3, Бабруйскі раён, БССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | акадэмічнае веславаньне |
Вадзім Лялін (нарадзіўся 15 лістапада 1982 году) — беларускі вясьляр акадэмічнага стылю. Чэмпіён Эўропы 2010 году ў двойцы. Пераможца этапу Кубка сьвету (2015).
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2008 году. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі акадэмічнае веславаньне (чацьверкі), дзе ў паўфінале разам з камандаю заняў 5 месца і ў фінал не патрапіў[1]. На Алімпійскіх гульнях 2016 году заняў 9 месца ў складзе парнай чацьверкі.