Вадзім Мілько | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 жніўня 1986[1] (38 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2008 2002—2003 2003—2007 2008 2008—2009 2009—2012 2012 2013—2014 2014—2017 2017 2017—2024 |
Дынама Кіеў → Дынама-3 Кіеў (арэнда) → Дынама-2 Кіеў (арэнда) → Харкаў (арэнда) Харкаў Зара Ворскла Белшына Слуцак Верас Колас |
2 (0) 28 (0) 76 (12) 12 (0) 27 (0) 44 (1) 2 (0) 28 (3) 71 (4) 1 (0) 171 (13) |
Вадзім Мілько (па-ўкраінску: Вадим Мілько; нарадзіўся 22 жніўня 1986 году, Первамайск, УССР) — колішні ўкраінскі футбаліст, абаронца.
Футболам пачаў займацца з шасьці гадоў пад наглядам свайго бацькі, які быў прафэсійным футбалістам. У 13 гадоў паступіў у кіеўскі спортінтэрнат. Бацькі засталіся ў Первамайску. На адным з турніраў яго прыкмецілі прадстаўнікі «Дынама» і ў 2002 годзе ён трапіў у сыстэму гэтага клюбу. Менш за год выступаў за трэцюю каманду, пасьля чаго дабраўся да другой.
Дэбютаваў у «Дынама-3» 25 ліпеня 2002 году ў матчы супраць тэрнопальскай «Нівы», які скончыўся на карысьць дынамаўцаў зь лікам 2:3. У «Дынама-2» першы матч згуляў 18 ліпеня 2003 году ў матчы супраць «Мэталісту» (7:5). У галоўнай камандзе «Дынама» згуляў 17 чэрвеня 2007 году, які быў апошнім матчам кіяўлянаў у чэмпіянаце, тады кіяўляне гулялі другім складам супраць іншага сталічнага клюбу «Арсэналу» (0:1)[2]. Мілько адгуляў 72 хвіліны, пасьля чаго яго замяніў Дзяніс Алейнік.
Сэзон 2007—2008 гадоў пачаў у «Дынама», але згуляў толькі адну гульню ў 11-м туры супраць «Нафтавіку» (0:1). Другую палову сэзону правёў гуляючы на правах арэнды за клюб «Харкаў»[3]. Улетку 2012 году падпісаў кантракт з «Ворсклай»[4].
З 2014 году зьяўляецца гульцом дэбютанта вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі клюбу «Слуцак», за які дэбютаваў 30 сакавіка 2014 году ў гасьцявым пераможным матчы супраць гарадзенскага «Нёману»[5]. У пачатку ліпеня 2014 году пакінуў «Слуцак»[6], але ўжо праз два тыдні вярнуўся ў каманду[7]. У сакавіку 2017 году перайшоў у клюб «Верас» з Роўна[8].
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Слуцак | 2015 | Найвышэйшая ліга | 24 | 1 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 27 | 0 |