Частка ад | Адзіная глыбакаводная сыстэма эўрапейскай часткі Расеі ![]() |
---|---|
Вусьце вадацёку | Волга ![]() |
Вадазбор | басэйн Волгі ![]() |
Названа ў гонар | Волга, Дон, Уладзімер Ленін ![]() |
Краіна | Расея ![]() |
Адміністрацыйная адзінка | Валгаградзкая вобласьць, Растоўская вобласьць ![]() |
Геаграфічныя каардынаты | 48°34′12″N 44°9′0″E, 48°36′15″N 43°31′14″E ![]() |
Дата прыняцьця ў эксплюатацыю | 27 ліпеня 1952 ![]() |
Статус славутасьці | рэгіянальны аб’ект культурнай спадчыны Расеі ![]() |
Волга-Данскі суднаходны канал імя У. І. Леніна — канал у Валгаградзкай вобласьці Расеі.
Злучае раку Волгу каля гораду Валгаграду з ракой Дон каля гораду Калач-на-Доне. Адкрыты ў 1952 годзе. Даўжыня 101 км, зь іх 45 км праходзяць па вадасховішчах. Глыбіня ня менш за 3,5 м. 13 шлюзаў. Па канале праходзіць грузапасажырскія лініі і турысцкія маршруты.
Да 1917 году было створана звыш 30 праектаў злучэньня Волгі з Донам. Аднак ні аднаму зь іх не наканавана было спраўдзіцца: супраціў аказвалі прыватныя ўладальнікі чыгункі. Акрамя таго, нават калі б канал быў пабудаваны, рух судоў па ім магло быць толькі ў вясновы час, калі ракі былі паўнаводнымі. Бяз поўнай рэканструкцыі рэк аб паўнавартаснай навігацыі не магло быць і гаворкі. Вялікі ўклад у збудаваньне канала зробленыя Нестарам Пузырэўскім працамі па вывучэньню міжрэчча Волгі і Дона і выбару шляху для будучага каналу.
У 1920 годзе па пляне ДКЭЛРА ўурад краіны вярнуўся да пытаньня стварэньня каналу. Аднак праект будаўніцтва быў створаны толькі ў сярэдзіне 1930-х гадоў. Рэалізаваць яго перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна. Працы аднавіліся пасьля заканчэньня Сталінградзкай бітвы, у 1943 годзе. Працамі на трасе канала кіраваў Сяргей Жук, пад кіраўніцтвам якога ўжо былі спраектаваны і пабудаваны Беламорска-Балтыйскі канал і канал Масква - Волга. У лютым 1948 г., пасьля зацьвярджэньня схемы Волга-Данскога комплексу на пасяджэньні Савету Міністраў СССР, пачаліся зямельныя працы. Кіраваў будаўніцтвам у пэрыяд з сакавіка 1948 па сакавік 1949 году Карп Паўлаў — былы начальнік "Дальстрою».
У 1948 годзе ўлады набіралі рабочых па ўсёй краіне, запрашалі выпускнікоў ВНУ і тэхнікумаў, дэмабілізаваных вайскоўцаў. Вольнанаёмных рабочых было каля 700 тысячаў чалавек. У будаўніцтве прымалі ўдзел ваеннапалонныя немцы, якіх было каля 100 тысячаў [1], і савецкія зьняволеныя колькасьцю звыш 100 тысячаў чалавек. Большасьць апошніх былі асуджаныя за дробныя крадзяжы, хуліганства і махлярства, але былі і рэцыдывісты, і палітвязьні[2]. Вязьні былі занятыя на тых жа працах, што і звычайныя будаўнікі, часам брыгады былі зьмешанымі. На будоўлі адзін дзень працы зьняволенага залічваўся за два-тры. Гэта вяло да датэрміновых вызваленьняў, напрыклад, толькі тых, што працавалі на Цымлянскім гідравузьле датэрмінова былі вызваленыя 26 тысячаў чалавек[2].
Тры тысячы з датэрмінова вызваленых былі адзначаны ўзнагародамі, 15 зь іх — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга [2].
Агулам пасьля заканчэньня будаўніцтва рознымі ордэнамі былі ўзнагароджаны: ордэнам «Знак Пашаны» — 964 чалавека, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга — 661 чалавек, ордэнам Чырвонай зоркі — 295 чалавек, ордэнам Леніна — 122 чалавекі, званьнем Героя Сацыялістычнай Працы з уручэньнем ордэна Леніна і залатога мэдаля «Серп і Молат» — 12 чалавек[3].
Падчас будаўніцтва было выкапана 150 млн м³ зямлі і выкладзена 3 млн м³ бэтону. У работах было задзейнічана 8000 машын і мэханізмаў: крочачыя і шматкаўшавыя экскаватары, землярыйныя снарады, скрэпэры, бульдозэры, самазвалы.
31 траўня 1952 году паміж 1-м і 2-м шлюзамі зьліліся воды Волгі і Дону. З 1 чэрвеня па канале ўжо пачаўся рух суднаў. 27 ліпеня 1952 году каналу было прысвоена імя Леніна. Тады ж у першага шлюза (з боку Волгі) быў адкрыты помнік Сталіну (пазьней зьнесены, а на пастамэнце ўсталяваны помнік Леніну).
Волга-Данскі канал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў