Ворскла Палтава

Ворскла
Поўная назва ФК «Ворскла» Полтава
Заснаваны 1955
Горад Палтава, Украіна
Стадыён Ворскла
Умяшчальнасьць: 24 795
Кіраўнік Канстанцін Жавага[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 9 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vorskla.com.ua (укр.)​ (анг.)

«Во́рскла» (па-ўкраінску: Ворскла) — украінскі футбольны клюб з гораду Палтавы. Заснаваны ў 1955 годзе. Уладальнік Кубка Украіны (2009).

У 1955 годзе ў Полтаве была створаная каманда «Калгасьнік», які меў на мэце быць прадстаўніком Палтаўшчыны і спартовага таварыства «Колас». Сярод запрошаных гульцоў мясцовых футбалістаў было небагата, а найлепшым сярод палтавянаў быў брамнік Станіслаў Басюк. Першым трэнэрам каманды быў прызначаны Канстанцін Скрыпчанка, які за час гульнявой кар’еры быў вядомым брамнікам кіеўскага «Дынама» і данецкага «Стаханаўца». Першыя два гады дружына брала ўдзел у чэмпіянаце Ўкраіны сярод камандаў фізычнае культуры, а ў 1956 годзе «Калгасьнік» здабыў Кубак УССР, перамогшы «Машынабудаўнік» у фінале. Такі посьпех падштурхнуў кіраўніцтва клюбу да таго, каб узяць удзел у усесаюзных спаборніцтвах у клясе Б.

Заявіўшыся ў чэмпіянат СССР клясы Б, клюб правёў у лізе каля 11 сэзонаў. Галоўнай зоркай першых сэзонаў стаў нападнік Яўген Залатухін, але ў 1962 годзе ён сышоў з каманды. У 1965 годзе назва клюбу зьмянілася на «Колас». У 1968 годзе новым назовам стаў «Сельбуд», а яшчэ праз год за клюбам была замацаваная назва «Будаўнік». У тым жа годзе за клюб некалькі матчаў правяла колішняя зорка данецкага «Шахтара» Юры Ананчанка. Пасьля рэарганізацыі савецкага футболу ў 1971 годзе каманда была сталым удзельнікам украінскае зоны Другой лігі. Сэзон за клюб правёў беларус Віталь Старухін, які пазьней стаў сапраўднай зоркай данецкага «Шахтара». У 1973 годзе каманда зноў пачала менавацца «Колас». Каманда разьвіталася з статусам каманды майстроў у 1982 годзе, калі палтаўская дружына заняла апошняе 24 месца ў 6-й зоне Другой лігі. Каманда перастала існаваць, а большасьць гульцоў накіраваліся да «Каапэратару», які браў удзел у аматарскім чэмпіянаце Украіны.

Узімку 1984 году галоўная каманда рэгіёну была адраджаная, але пад назвай «Ворскла». Кіраўніцтва клюбу здолела вярнуць гульцоў былога «Коласа», як то Юрыя Мармача, Івана Іванчанка, Уладзімера Пракапіненка і Юрыя Рэзьніка. На мэце ў каманды было вяртаньне ў Другую лігу чэмпіянату СССР. У сэзоне 1984 году палтаўскі клюб прабіўся да фінальнага турніру сярод дружынай фізычнае культуры, але клюб ня даў рады. Толькі ў 1986 годзе дружына здолела здабыць перамогу ў аматарскім першынстве і, такім чынам, прасунулася ў Другую лігу. Каб узмацніцца перад пачаткам сэзону да Палтавы вярнуўся Іван Шары, які абараняў колеры кіеўскага «Дынама» і адэскага «Чарнаморцу», а таксама брамнік Алег Маргун, які гуляў за «Таўрыю», «Шахтар» і маскавіцкае ЦСКА. «Ворскла» няблага выступала ў наступныя гады, гэтак у 1988 годзе каманда здабыла срэбра ў сваёй зоне, саступіўшы чэмпіёну «Букавіне» толькі 2 пункты.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
4 Сьцяг Украіны Аб Ігар Пэрдута (капітан) 1990
5 Сьцяг Украіны Аб Аляксандар Чарнаморац 1993
6 Сьцяг Украіны ПА Аляксандар Скляр 1991
7 Сьцяг Украіны Бр Павал Ісенка 2003
9 Сьцяг Украіны Аб Віктар Карніенка (ар. Шахтар) 1999
10 Сьцяг Чарнагорыі Нап Дэмір Шкрыель 1997
11 Сьцяг Малі ПА Ібраім Кан 2000
15 Сьцяг Украіны ПА Арцём Кулакоўскі 2002
18 Сьцяг Украіны Аб Яўген Паўлюк 2002
20 Сьцяг Паўночнай Македоніі ПА Энур Тотрэ 1996
22 Сьцяг Украіны Нап Мікола Каўталюк 1995
25 Сьцяг Славеніі Аб Лука Гучак 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27 Сьцяг Украіны Аб Ільля Крупскі 2004
29 Сьцяг Украіны Аб Андрэй Бацула 1992
30 Сьцяг Украіны ПА Іван Несьцярэнка 2003
33 Сьцяг Украіны Нап Сяргей Мякушка 1993
38 Сьцяг Украіны ПА Арцём Чалядзін 1999
40 Сьцяг Украіны ПА Дзьмітры Чэрныш 2004
43 Сьцяг Украіны Нап Уладзіслаў Астроўскі 2004
44 Сьцяг Украіны Аб Данііл Хрыпчук 2003
61 Сьцяг Украіны Бр Аляксандар Дамалега 2003
77 Сьцяг Нігерыі Нап Самсон Едэ 1998
80 Сьцяг Украіны Нап Дзяніс Ндукве 2000
96 Сьцяг Украіны Бр Данііл Ярмолаў 2000

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]