Восіп Мандэльштам | |
Осип Мандельштам | |
![]() Мандэльштам пасьля другога арышту ў 1938 годзе | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Язэп Эмільевіч Мандэльштам |
Нарадзіўся | 15 студзеня 1891 Варшава, Расейская імпэрыя |
Памёр | 27 сьнежня 1938 (47 гадоў) лягерны пункт Другая рачулка ля Ўладзівастоку, СССР |
Сужэнец | Надзея Мандэльштам[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт перакладнік літаратуразнаўца |
Кірунак | сымбалізм (да 1912) акмэізм |
Мова | італьянская мова, расейская мова[1][2][2][…] і француская мова[2] |
Подпіс | ![]() |
Во́сіп (Язэ́п) Эмі́льевіч Мандэльшта́м (15 студзеня [ст. ст. 3 студзеня] 1891, Варшава, Царства Польскае, Расейская імпэрыя — 27 сьнежня 1938, лягерны пункт Другая рачулка ля Ўладзівастоку, РСФСР) — расейскі паэт, эсэіст, перакладнік і літаратурны крытык.
Язэп Мандэльштам нарадзіўся 3 студзеня (15 студзеня паводле новага стылю) 1891 году ў Варшаве. Бацька, Эміль Веньямінавіч (1856—1938), быў майстрам пальчаткавае справы, быў купцом першай гільдыі, што давала яму права жыць па-за мяжой аселасьці, нягледзячы на жыдоўскае паходжаньне. Маці, Флёра Восіпаўна Вярблоўская, была музыкай.
У 1897 годзе сям’я Мандэльштамаў пераехала ў Пецярбург. Восіп атрымаў адукацыю ў Цянішаўскай (Ценішэўскай?) вучэльні (1900—1907), адной з найбольш прагрэсіўных тагачасных навучальных установаў. У 1908—1910 вучыўся ў Сарбоне і ў Гайдэльбэрскім унівэрсытэце, у 1911—1917 (зь перапынкамі) — на рамана-германскім аддзяленьні гісторыка-філялягічнага факультэту Пецярбурскага ўнівэрсытэту.
У 1922 годзе ў Кіеве ажаніўся з Надзеяй Якаўлеўнай Хазінай(ru) і пераехаў у Маскву.
Пачынаў паэтычную кар’еру як сымбаліст, пасьлядоўнік найперш Поля Вэрлена і Фёдара Салагуба, а таксама папярэдніка сымбалістаў — Фёдара Цютчава. У канцы 1912 году ўвайшоў у «цэх паэтаў» — купку акмэістаў на чале зь Сяргеем Гарадзецкім і Мікалаем Гумілёвым. Мандэльштам склаў маніфэст гэтага руху «Ранак акмэізму» (апублікаваны ў 1919 годзе). Паэтычныя пошукі гэтага пэрыяду выявіла дэбютная кніга вершаў «Камень» (выдавалася тройчы: у 1913, 1916 і 1922).
Вершы часу Першай сусьветнай вайны і бальшавіцкага перавароту (1916—1920) склалі другую кнігу «Tristia» («кнігу скрухаў», назва паходзіць ад Авідыя), якая выйшла ў 1922 годзе ў Бэрліне. У кнізе яскрава прасочваецца эвалюцыя ад акмэістычнага, рацыянальнага, да ірацыянальнага, да паэтыкі найскладанейшых асацыяцыяў.
Ад траўня 1925 па кастрычнік 1930 году настае перапынак у стварэньні вершаў. У гэты час піша прозу: аўтабіяграфія «Шум часу» (па-расейску: «Шум времени», 1923), «Эгіпецкая марка» (рас. «Египетская марка», 1927). У 1928 годзе надрукаваны апошні прыжыцьцёвы паэтычны зборнік «Вершы» (рас. «Стихотворения»), а таксама кніга абраных артыкулаў «Пра паэзію» (рас. «О поэзии»). Займаецца таксама перакладамі на расейскую (19 кніг за 6 гадоў), працаваў карэспандэнтам у газэце.
У 1930 годзе Восіп вяртаецца да напісаньня вершаў. У іх дэманстратыўна парывае ня толькі з савецкай рэчаіснасьцю, але і з культурнай традыцыяй у цэлым і бярэ на сябе місію стварэньня новай культуры, якая не абапіраецца на дасягненьні папярэднікаў у эсэ «Размова пра Дантэ» (рас. «Разговор о Данте»), 1933). У лістападзе 1933 году, на піку сваёй нянавісьці да савецкага афіцыёзу, піша злую антысталінскую эпіграму «Мы живём, под собою не чуя страны…»(en)[3], за якую арыштаваны і накіраваны ў ссылку ў Чэрдынь на Ўрале. Пасьля спробы самагубства пакараньне замененае на забарону пражываньня ў найвялікшых местах. Атрымаўшы дазвол выбраць іншае месца пасяленьня, Мандэльштам пераехаў у Варонеж (1934—1937).
Цягам наступных гадоў Мандэльштам напісаў некалькі вершаў, якія ўсхвалялі Сталіна (у тым ліку «Ода Сталіну»).
На беларускую мову вершы Мандэльштама пераклалі Рыгор Барадулін[4], Васіль Зуёнак[5], Навум Гальпяровіч[6], Георгій Ліхтаровіч[7], Людміла Хейдарава.
У траўні 1937 году атрымаў дазвол выехаць з Варонежу. 5 траўня 1938 году паўторна арыштаваны ў падмаскоўі і абвінавачаны ў «контрарэвалюцыйнай дзейнасьці». 2 жніўня прыгавораны да 5 гадоў выпраўленчых лягероў і накіраваны па этапе ў лягер на Далёкі Ўсход, дзе 27 сьнежня памёр ад тыфу.
Рэабілітаваны па справе 1938 году ў 1956, па справе 1934 году — у 1987[8]. Месцазнаходжаньне магілы невядомае.
![]() |
Расейскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
![]() |
Расейская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
Восіп Мандэльштам — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў