Віктар Сотнікаў

Віктар Сотнікаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 ліпеня 2001(2001-07-27)[1] (23 гады)
Рост 186 см
Вага 76 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 33
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2022 Шахцёр Салігорск 22 (0)
2022—4 БАТЭ 34 (2)
2023 Бунядкор[d] 8 (0)
Зборныя
2020—2022 Беларусь (да 21) 11 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 лістапада 2024.

Віктар Сотнікаў (нар. 27 ліпеня 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ.

Пачынаў займацца футболам у Столінскім раёне, а ўлетку 2014 году далучыўся да акадэміі салігорскага «Шахцёра». З 2018 году пачаў гуляць за клюбны дубль. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 29 ліпеня 2018 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысьці» (11:0), дзе адгуляў другі тайм. Да сэзону 2020 стаў рыхтавацца зь першай камандай. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 25 красавіка 2020 году, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць берасьцейскага «Дынама» (2:0). У сэзоне 2021 году пачаў часам зьяўляцца ў стартавым складзе каманды, а ў 2022 годзе выходзіў на замену. У ліпені 2022 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ, падпісаўшы кантракт да канца 2024 году[4]. У барысаўскім клюбе стаў выкарыстоўвацца на пазыцыі абаронцы. У лютым 2023 году быў аддадзены ў арэнду ва ўзбэцкі «Бунядкор»[5]. У ліпені 2023 году БАТЭ вярнуў абаронцу з арэнды[6].

У кастрычніку 2019 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 4 верасьня 2020 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Нідэрляндаў (0:7).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]