Віктар Цыганкоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 лістапада 1997[1][2] (27 гадоў) | |
Рост | 177 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Жырона | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2023 2023— |
Дынама Кіеў Жырона |
156 (77) 53 (12) |
Зборныя | ||
2016— | Украіна | 57 (13) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Віктар Цыганкоў (па-ўкраінску: Віктор Циганков; нар. 15 лістапада 1997 году) — украінскі футбаліст, атакуючы паўабаронца гішпанскага клюбу «Жырона» і нацыянальнай зборнай Украіны. Нарадзіўся ў Ізраілі, але яшчэ маладым хлопцам пераехаў ва Ўкраіну.
Цыганкоў ёсьць выхаванцам сыстэмы акадэміяў віньніцкай «Нівы» і кіеўскага «Дынама». Ягоным першым трэнэрам быў Мікалай Загаруйка. Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў у складзе «Дынама» 14 жніўня 2016 году ў матчы супраць «Сталі». У сэзоне 2018—2019 гадоў Цыганкоў тройчы прызнаваўся гульцом месяца ва ўкраінскім першынстве, то бок у сакавіку 2018 году[3], сьнежні 2018 году[4] і красавіку 2019 году[5]. 17 студзеня 2023 году Цыганкоў прыяднаўся да гішпанскага клюбу «Жырона», склаўшы дамову з гішпанскім клюбам да чэрвеня 2027 году. Яе паведамлялася, угода каштавала жыронцам 5 мільёнаў эўра з умовай што 50% наступнага трансфэру адыйдзе на карысьць кіеўскага «Дынама»[6][7].
Упершыню быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Украіны ў кастрычніку 2016 году да адборачных матчаў супраць зборных Турэччыны і Косава. Аднак на полі гулец не зьяўляўся. Запачаткаваў выступы толькі 12 лістапада таго ж году, зьявіўшыся на 83-й хвіліне матчу супраць зборнай Фінляндыі.
«Дынама»: