Віталь Новік

Віталь Новік
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 лістапада 1994(1994-11-09)[1] (30 гадоў)
Рост 173 см
Вага 65 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2017 Гомель 17 (0)
2017—2018 Спадарожнік 8 (0)
2021 Паперпрам 15 (1)
2022—2023 Нёман-Белкард[d] 29 (7)

Віталь Новік (нар. 9 лістапада 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца.

Пачынаў займацца футболам у родных Каленкавічах, аднак у маладым веку трапіў у «Гомель». З 2011 году пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2012 годзе разам з камандай стаў пераможцам турніра дублёраў. 25 лістапада 2012 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць бабруйскай «Белшыны» (1:3). У далейшым працягваў трэнавацца з асноўнай камандай, але ў 2013—2014 гадах гуляў толькі за дубль.

У сэзоне 2015 году празь фінансавыя чыньнікі «Гомель» пакінулі асноўныя гульцы, і Віталь здолеў замацавацца ў першай камандзе. Зь лета пачаў трывала зьяўляцца ў стартавым складзе. 14 верасьня 2015 году ў матчы супраць «Менску» атрымаў цяжкую траўму, празь якую выбыў на доўгі тэрмін. У студзені 2016 году на два гады падоўжыў кантракт з «Гомлем»[3]. Аднавіўся ад траўмы толькі ўлетку 2016 году, але на поле выходзіў зрэдку, у асноўным застаючыся на лаўцы запасных.

У першай палове сэзону 2017 году выступаў за дублюючы склад «Гомля». У ліпені 2017 году пакінуў каманду і перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[4], за які гуляў да 2018 году. У пачатку 2021 году далучыўся да гомельскага «Паперпраму», а ў 2022 годзе перабраўся ў гарадзенскі «Нёман-Белкард».

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 11 0
2016 Першая ліга 5 0
Спадарожнік 2017 Другая ліга 3 0
2018 Другая ліга 5 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]