Габала | |
Краіна: | Азэрбайджан |
Вышыня: | 783 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Геаграфічныя каардынаты: | 40°58′53″ пн. ш. 47°50′45″ у. д. / 40.98139° пн. ш. 47.84583° у. д.Каардынаты: 40°58′53″ пн. ш. 47°50′45″ у. д. / 40.98139° пн. ш. 47.84583° у. д. |
Габала | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.qebele-ih.gov.az/az |
Габала́ (па-азэрбайджанску: Qəbələ) — горад у Азэрбайджане, які ёсьць цэнтрам Габалінскага раёну.
Габала была важным горадам Каўкаскай Альбаніі. Археалягічныя дасьледаваньні паказваюць, што места было цэнтрам гэтай дзяржавы яшчэ ў 4 стагодзьдзі да н. э.[1] Габала месьцілася на сярэдзіне старажытнага Шаўковага шляху і згадвалася Плініюсам Малодшым, грэцкім географам Пталемэем, арабскім гісторыкам Агмадам ібн Яг’я аль-Баладгуры. У 60-я гады да н. э. рымскія войскі зрабілі напад на Каўкаскую Альбанію, але ня здолелі захапіць Габалу. У 262 годзе н. э. Каўкаская Альбанія была акупаваная Сасанідзкай імпэрыяй, але захавала свой палітычны і эканамічны статус. У 464 годзе дзяржава страціла сваю незалежнасьць праз шматгадовыя ўварваньні паўночных качавых плямёнаў. У выніку сталіца была перанесеная з Габалы.
Места доўгі час пераходзіла з рук у рукі. Па сьмерці Надэр-шага ў 1747 годзе рэгіён падзяліўся на незалежныя ханствы і султанаты, а Габала стала цэнтрам Куткашэнскім султанатам. У 1813 годзе места было акупаванае расейскім войскам, атрымаўшы яго паводле вынікаў расейска-пэрсыдзкай вайны. У 1841 годзе ханства было ліквідаванае, а тэрыторыя была рэарганізаваная ў губэрні. Пасьля таго, як зьнікла Расейская імпэрыя горад стаў часткай Азэрбайджанскай Дэмакратычная Рэспублікі, якая была захопленая расейскім савецкім урадам. Пасьля распаду Савецкага Саюза Габала прыступіла да працэсу рэструктурызацыі. Тысячы будынкаў савецкага часу былі зьнесеныя, каб вызваліць месца дзеля закладзеных паркаў і садоў[2].