Галіяф | |
Караваджа. Давід і Галіяф | |
Мясцовасьць | Палестына[1] |
---|---|
Плоць | мужчынская[d] |
Goliath ў Вікісховішчы |
Галіяф — герой біблейскай міталёгіі, філістымлянскі волат, чалавек незвычайнага росту і сілы.
У час вайны з ізраільцянамі ён выклікаў на адзінаборства каго-небудзь з прадстаўнікоў варожага войска. На яго выклік адгукнуўся юны пастух Давід, які выступіў з пастуховым посахам і прашчай зь пяцьцю камянямі, стрэлам з прашчы ён і забіў Галіяфа.[2]
Сказ пра Галіяфа, відаць, спачатку быў эпізодам з цыклю старажытнагабрэйскіх эпічных паданьняў, у якіх адлюстравалася барацьба ізраільцян з сваімі суседзямі філістымлянамі, а пазьней быў перанесены ў Біблію на старонкі першай кнігі Царстваў. Гэты старажытны літаратурны сюжэт адзінаборства знайшоў сваё адлюстраваньне таксама на старонках шматлікіх пазьнейшых літаратурных твораў, у тым ліку «Аповесьці мінулых гадоў», дзе апавядаецца пра змаганьне вял. кн. кіеўскага Ўладзімера з нашэсьцем печанегаў[2].