Гары Мартынсан

Гары Мартынсан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 траўня 1904(1904-05-06)[1][2][3][…] або 1904[4]
Памёр 11 лютага 1978(1978-02-11)[1][2][3][…]
Пахаваны
Сужэнец Муа Мартынсан[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, навэліст, пісьменьнік навуковай фантастыкі
Гады творчасьці з 1927
Мова швэдзкая мова[8]
Узнагароды
https://www.harrymartinson.org

Га́ры Э́дмунд Ма́ртынсан (па-швэдзку: Harry Edmund Martinson, 6 траўня 1904, Емсгёг, Блекінге, Швэцыя — 11 лютага 1978, Сольна, лэн Стакгольм, Швэцыя) — швэдзкі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1974) разам з Эйвіндам Юнсанам.

Яго жонкай была знакамітая швэдзкая пісьменьніца Муа Мартынсан. Вялікую вядомасьць атрымаў пры публікацыі сымбалічна-фантастычнай паэмы «Аніяра» (1956). У 1974 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію па літаратуры. На той час ён быў сябрам Швэдзкай акадэміі, якая вызначае ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі. Гэты факт стаў падставай для падазрэньняў у недабрасумленнасьці Мартынсана. З часам напады ў яго адрас рабіліся толькі часьцейшымі. Мартысан скончыў жыцьцё самагубствам, зрабіўшы сабе харакіры нажніцамі ў Каралінскім шпіталі ў Стакгольме.