Генэральны сакратар ААН — галоўная адміністрацыйная службовая асоба Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, кіраўнік арганізацыі.
Генэральны сакратар прызначаецца Генэральнай Асамблеяй ААН з рэкамэндацыі Рады Бясьпекі ААН. Рашэньню Рады Бясьпекі звычайна папярэднічаюць нефармальныя абмеркаваньні і сэрыя рэйтынгавых галасаваньняў. Акрамя таго, кожны зь пяці пастаянных чальцоў Рады можа пры галасаваньні скарыстацца правам вета. У адпаведнасьці з агульнапрынятай практыкай Генэральнага сакратара не абіраюць з прадстаўнікоў краінаў — пастаянных чальцоў Рады Бясьпекі.
Генэральны сакратар ААН абіраецца на пяць гадоў з магчымым перавыбраньнем на новы тэрмін. Хоць няма ніякіх абмежаваньняў на колькасьць пяцігадовых тэрмінаў, на працягу якіх генэральны сакратар можа знаходзіцца ў сваёй пасадзе, дагэтуль ніхто не займаў гэты пост больш за два разы.
Сьпіс Генэральных сакратароў ААН
Да заступленьня на пасаду Тругвэ Лі абавязкі генэральнага сакаратара выконваў Глэдвін Джэб.