Генік Лоска | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 8 студзеня 1975 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 10 верасьня 2020 (45 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | аўтар-кампазытар, пясьняр |
Жанры | рок-музыка |
Інструмэнты | гітара |
Сайт | gienekloskaband.art.pl (пол.) |
Генадзь Лоска (8 студзеня 1975, Белаазёрск — 9 верасьня 2020, Белаазёрск[1] ) — беларуска-польскі музыка, вакаліст, кампазытар і гітарыст, рок- і блюз-выканаўца.
Пачаў граць на гітары ў 14 год. Быў лідэрам гурту Seven B, які быў папулярны ў Гародне ў 1990-х. Ён у 1993 годзе паехаў на «Басовішча». Потым праз год зноў, пасьля чаго не вярнуўся на Беларусь, зарабляў у Польшчы, як вулічны музыка, пабудаваў сабе трохпакаёўку ва Ўроцлаве.
Стаў вядомым у Польшчы пасьля перамогі ў музычным шоў X-Factor у 2011 годзе. Пасьля гэтага пераехаў жыць у Варшаву. Выдаў тры альбомы разам з гуртом Seven B і два альбомы з гуртом Gienek Loska Band. Ягоная плыта Hazardzista (2011) атрымала званьне залатой.
У 2016 годзе з Генікам Лоскам здарыўся мікраінсульт, паралізавала частка сківіцы і язык. Ён атрымаў групу інваліднасьці і скончыў музычную кар’еру.
У сьнежні прыехаў на Беларусь да маці. 6 траўня 2018 ён зьбіраўся вяртацца ў Польшу, але 5 траўня ў яго здарыўся масіўны інсульт[2][3]. Ён больш двух год знаходзіўся ў коме. З таго часу музыка быў пад апекай маці, лекараў, фізыятэрапэўтаў і масажыстаў. Выдаткі, зьвязаныя зь лячэньнем, аплачваў Польскі музычны фонд.
Ад першага шлюбу мае дачку Алесю. У Варшаве жыў разам з Агнешкай Ставіцкай.