Гжэгаж Тамасевіч

Гжэгаж Тамасевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 траўня 1996(1996-05-05) (29 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Пяст Глівіцы
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2018 Арка Гдыня 18 (1)
2016—2018 Погань Седльцы[d] 66 (10)
2018—2022 Сталь Мелец 127 (19)
2022—4 Пяст Глівіцы 97 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 траўня 2025.

Гжэ́гаж Тамасе́віч (па-польску: Grzegorz Tomasiewicz; нар. 5 траўня 1996 году) — польскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Пяст».

Займаўся футболам у роднай Явожне. Пасьля прайшоў акадэмію хожаўскага «Руху» і варшаўскай «Легіі». Улетку 2013 году быў пераведзены да складу рэзэрвовай каманды сталічнага клюбу. У тым жа годзе дэбютаваў у складзе рэзэрвістаў. У лютым 2015 году прыяднаўся да «Арцы», у складзе якой запачаткаваў кар’еру ў Першай лізе, згуляўшы 9 траўня першы матч супраць «Бытовіі». Пасьля таго, як «Арка» атрымала месца ў Экстраклясе, гулец быў аддадзены ў арэнду ў седлецкую «Погань»[2]. У новым клюбе хутка здабыў месца ў стартавым складзе. Па вяртаньні з арэнды разьвітаўся з гдынскім клюбам і прыяднаўся да мелецкай «Сталі». З клюбам у сэзоне 2019—2020 гадоў атрымаў падвышэньне, а таксама дэбютаваў у Экстраклясе, згуляўшы 25 жніўня 2020 году матч супраць плоцкай «Віслы». Першы гол у эліце здабыў 28 лістапада ў матчы супраць «Ягелёніі». У 2022 годзе стаў футбалістам «Пяста».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]