Глостэр | |||||
| |||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 01452 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°51′52″ пн. ш. 2°14′40″ з. д. / 51.86444° пн. ш. 2.24444° з. д.Каардынаты: 51°51′52″ пн. ш. 2°14′40″ з. д. / 51.86444° пн. ш. 2.24444° з. д. | ||||
Глостэр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.gloucester.gov.uk/ |
Глостэр (па-ангельску: Gloucester) — горад у графстве Глостэршыр на паўднёвым захадзе Ангельшчыны. Праз раку працякае рака Сэвэрн, паміж Котсўалдсам на ўсходзе і лесам Дын на захадзе, у 27 км на ўсход ад мяжы з Ўэйлзам. Уключаючы прадмесьці ў Глостэры пражывае каля 150 тысяч чалавек.
Глостэр быў заснаваны рымлянамі і стаў важным горадам і калёніяй у 97 годзе пры імпэратары Нэрве.
Першы статут горад атрымаў у 1155 годзе ад Гэнрыха II. У 1216 годзе Гэнрых III, якому было ўсяго дзесяць гадоў, быў увенчаны пазалочаным жалезным пярсьцёнкам у Капітульным доме Глостэрскай катэдры. Значнасьць Глостэра ў Сярэднявеччы падкрэслівае той факт, што ў ім быў шэраг манастырскіх установаў, у тым ліку абацтва Сьвятога Пятра, заснаванае ў 679 годзе. У 1643 годзе горад знаходзіўся ў аблозе, калі раялісцкія сілы спрабавалі захапіць горад падчас Ангельскай рэвалюцыі.
Асноўнай славутасьцю гораду зьяўляецца Глостэрская катэдра, якая зьяўляецца месцам пахаваньня караля Эдўарда II і Ўолтэра дэ Ласі. Акрамя таго, катэдра выкарыстоўвалася ў сцэнах фільму пра Гары Потэра. Іншыя цікавыя мясьціны ўключаюць музэй, школу мастацтва і навукі, былую акруговую астрогу, Шыр-Хол і мэмарыяльную царкву Ўайтфілда. У парку на поўдні гораду знаходзіцца курорт.
З эканамічнага пункту гледжаньня ў горадзе дамінуюць сфэра паслуг, ён мае моцны фінансавы, навукова-дасьледчы, дыстрыбутарскі сэктар і а таксама лёгкую прамысловасьць[2].