Гольгер Бадштубэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 сакавіка 1989[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2009 2009—2017 2017 2017—2020 2020—2021 2021 |
Баварыя II Баварыя → Шальке-04 (арэнда) Штутгарт Штутгарт II Люцэрн |
55 (7) 119 (1) 10 (0) 57 (4) 28 (0) 14 (0) |
Зборныя | ||
2010—2015 | Нямеччына | 31 (1) |
Го́льгер Ба́дштубэр (па-нямецку: Holger Badstuber; нарадзіўся 13 сакавіка 1989 году, Мэмінген, ФРН) — былы нямецкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Гольгер ёсьць выхаванцам клюбу «ТСГ Рот-ан-дэр-Рот 1890», а таксама гуляў за моладзевыя каманды клюбаў «Штутгарт» і «Баварыя».
Прафэсійны дэбют Бадштубэра адбыўся 27 ліпеня 2007 году ў хатнім матчы першага туру Трэцяй Бундэсьлігі супраць клюбу «Уніён» з Бэрліна, які скончыўся паразай гасьцей зь лікам 1:2. Пасьля гэтага падрыхтоўкі да сэзону 2008—2009 гадоў правёў ужо ў асноўным складзе «Баварыі», зь якой 1 лютага 2009 году падпісаў кантракт тэрмінам да 2011 году. Сваю першую гульню ў Бундэсьлізе правёў 8 жніўня 2009 году ў матчы першага туру супраць «Гофэнгайму» (1:1).
У пачатку 2010 году працягнуў кантракт з «Баварыяй» да 2014 году.
29 траўня 2010 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць каманды Вугоршчыны, выйшаўшы на зьмену замест Арнэ Фрыдрыха.
«Баварыя»: