«Група дваццаці» | |
анг. Group of Twenty | |
Дзяржавы-ўдзельніцы Іншыя дзяржавы Эўразьвязу Дзяржавы-госьці | |
Абрэвіятура | «Г20» |
---|---|
Папярэднік | «Група сямі» |
Дата ўтварэньня | 15 сьнежня 1999 (24 гады таму) |
Тып | гаспадарчая |
Юрыдычны статус | міжнародная нарада |
Мэта | узгадненьне гаспадарчай палітыкі ў адказ на выклікі[1] |
Сяброўства | 19 дзяржаваў і Эўрапейскі Зьвяз |
Афіцыйныя мовы | ангельская |
Сайт | g20.org |
«Гру́па дваццаці́»[2] («Вялікая дваццатка», «В20»[3], анг. G20) — штогадовая міжнародная нарада з удзелам урадаў 19 найбольшых дзяржаваў і Эўрапейскага Зьвязу, заснаваная ў сьнежні 1999 году. 19-ю дзяржавамі-ўдзельніцамі «Групы дваццаці» зьяўляюцца:
Урад-старшыня «Групы дваццаці» праводзіць нараду ў сваёй дзяржаве, вызначае парадак дня нарады і зьмяняецца штогод. Пагатоў урад-старшыня супрацоўнічае ў тройцы з папярэдім і наступным урадамі-старшынямі для забесьпячэньня пераемнасьці і згоды між удзельнікамі. Таксама да ўдзелу запрашаюць прадстаўнікоў прынамсі 3-х міжнародных арганізацыяў: Арганізацыя аб’яднаных нацыяў (Нью-Ёрк, ЗША), Міжнародны валютны фонд (Вашынгтон, ЗША) і Сусьветны банк (Вашынгтон). Цягам году праходзіць звыш 50 сустрэчаў (штотыдзень па сустрэчы) міністраў скарбу, амбасадараў па адмысловых даручэньнях, старшыняў галоўных банкаў і кіраўнікоў 19 дзяржаваў і Эўрапейскага Зьвязу. Пры канцы адбываецца сход кіраўнікоў дзяржаваў, якія зацьвярджаюць супольную дэклярацыю аб палітыцы на год. Праца нарады падзяляецца на 2 складнікі:
Урад Гішпаніі зьяўляецца пастаянным госьцем сустрэчаў. Запрашэньне на сход кіраўнікоў дзяржаваў атрымліваюць таксама ўрады-старшыні прынамсі 2-х рэгіянальных міжнародных арганізацыяў: Афрыканскі зьвяз (Адыс-Абэба, Этыёпія) і Асацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (Джакарта, Інданэзія). Таксама ўрад-старшыня «Групы дваццаці» на свой выбар запрашае прадстаўнікоў 2-х дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў[6].
26 верасьня 1999 году міністры скарбу і старшыні галоўных банкаў «Групы сямі» запрасілі на першую сустрэчу «Групы дваццаці» 15-16 сьнежня ў Бэрліне (Нямеччына) сваіх калегаў з Эўрапейскага Зьвязу і 12 іншых буйных дзяржаваў: Аргентына, Аўстралія, Бразылія, Інданэзія, Індыя, Кітай, Мэксыка, Паўднёвая Афрыка, Паўднёвая Карэя, Расея, Саудаўская Арабія і Турэччына. Прычынай паслужыла патрэба ў пераадоленьні наступстваў Азіяцкага фінансавага крызісу 1997 году[1]. 15 лістапада 2008 году ў Вашынгтоне (ЗША) адбылася першая сустрэча «Групы дваццаці» на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў. У 2009—2010 гадах кіраўнікі дзяржаваў «Групы дваццаці» зьбіраліся на нараду двойчы на год.
19 чэрвеня 2012 г. на сустрэчы ў Лос-Кабасе (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія, Мэксыка) «Група дваццаці» ўхваліла вылучэньне звыш $450 млрд у Міжнародны валютны фонд на пераадоленьне гаспадарчых забурэньняў[7]. У 2017 годзе на ўдзельнікаў «Групы дваццаці» прыпадала 85% сукупнага прадукту сьвету, 66% насельніцтва Зямлі, 75% міжнароднага гандлю і 80% укладаньняў у сьвеце[8].
Дата | Дзяржава | Горад | Старшыня |
---|---|---|---|
30 лістапада — 1 сьнежня 2018 | Аргентына | Буэнас-Айрэс | Маўрысьё Макры |
7-8 ліпеня 2017 | Нямеччына | Гамбург | Ангела Мэркель |
4-5 верасьня 2016 | Кітай | Ханьчжоў (правінцыя Чжэцзян) | Сі Цьзіньпін |
15-16 лістапада 2015 | Турэччына | Серык (правінцыя Анталья) | Рэджэп Эрдаган |
15-16 лістапада 2014 | Аўстралія | Брысбэйн (штат Кўінзлэнд) | Тоні Эбат |
5-6 верасьня 2013 | Расея | Санкт-Пецярбург | Уладзімер Пуцін |
18-19 чэрвеня 2012 | Мэксыка | Сан-Хасэ-дэль-Каба (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія) | Фэліпэ Кальдэрон |
3-4 лістапада 2011 | Францыя | Канны (рэгіён Праванс-Альпы-Лазурны бераг) | Нікаля Сарказі |
11-12 лістапада 2010 | Паўднёвая Карэя | Сэул | Лі Мён Бак |
26-27 чэрвеня 210 | Канада | Таронта (правінцыя Антарыё) | Стывэн Гарпэр |
24-25 верасьня 2009 | ЗША | Пітсбург (штат Пэнсыльванія) | Барак Абама |
2 красавіка 2009 | Вялікабрытанія | Лёндан (Ангельшчына) | Гордан Браўн |
15 лістапада 2008 | ЗША | Вашынгтон (акруга Калюмбія) | Джордж Ўокер Буш |
Дата | Дзяржава | Горад | Старшыня |
---|---|---|---|
17-18 лістапада 2007 | Паўднёвая Афрыка | Клейнмонд (Заходнекапская правінцыя) | Трэвар Мануэль |
18-19 лістапада 2006 | Аўстралія | Мэльбурн (штат Вікторыя) | Стывэн Цімс |
15-16 кастрычніка 2005 | Кітай | Пэкін | Цзінь Жэньцын |
19-21 лістапада 2004 | Нямеччына | Бэрлін | Ганс Эйхель |
26-27 кастрычніка 2003 | Мэксыка | Марэлія (штат Мічаакан) | Франсіско Хіль-Дыяс |
22-23 лістапада 2002 | Індыя | Новы Дэлі | Ясвант Сінгх |
16-17 лістапада 2001 | Канада | Атава | Пол Мартын |
24-25 кастрычніка 2000 | Канада | Манрэаль (правінцыя Квэбэк) | Пол Мартын |
15-16 сьнежня 1999 | Нямеччына | Бэрлін | Ганс Эйхель |
22 чэрвеня 2010 году міністар замежных справаў Нарвэгіі Ёнас Сьцёрэ ў інтэрвію нямецкаму часопісу заявіў: «„Група дваццаці“ ёсьць самапрызначанай групай. … Мы больш не жывем у XIX стагодзьдзі, калі вялікія дзяржавы сустракаліся і перакройвалі мапу сьвету. Нікому не патрэбны новы Венскі кангрэс». Ёнас Сьцёрэ падкрэсьліў: «Паўднёвая Афрыка ёсьць часткай, але не прадстаўніком Афрыкі. Саудаўская Арабія ёсьць часткай, але не прадстаўніком арабскага сьвету. Тады чаму Эўрапейскі Зьвяз прадстаўлены ў дадатак да 4 асобных дзяржаваў-удзельніцаў ЭЗ і 2-х іншых у якасьці назіральнікаў? Гэта непрымальна». Таксама ён удакладніў: «Гэта будзе абазначаць далейшае паўзучае абясцэньваньне адказных сусьветных арганізацыяў, калі рашэньні прыкладам Сусьветнай арганізацыі здароўя або Сусьветнай гандлёвай арганізацыі будуць дзейсна прымацца „Г20“». Сьцёрэ заўважыў: «малая, самапрызначаная група супраць астатняга сьвету — астатніх 170 або 171 дзяржавы. У такім сьвятле „Група дваццаці“ для міжнароднай супрацы ёсьць адным з найбольшых адкатаў з часоў Другой сусьветнай вайны»[11].
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |